У Віцебск з візітам прыбудзе прадстаўнік камісіі ААН па справах бежанцаў

11–12 верасня 2014 года ў Віцебскай вобласці адбудзецца візіт прадстаўнікоў Пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, прадстаўніка Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь. Мэта візіту - азнаямленне з становішчам бежанцаў і асоб, якія хадайнічаюць аб прадастаўленні абароны ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама з практыкай работы па аказанні розных відаў дапамогі дадзенай катэгорыі грамадзян з боку дзяржаўных і няўрадавых арганізацый.