У Віцебску 10 красавіка пройдзе кірмаш: якую прадукцыю прапануюць гараджанам

У суботу, 10 красавіка 2021 года, у Віцебску пройдуць гарадскія кірмашы.

Гандаль разгорнецца на вуліцы Леніна (участак ад прыпынку «Ратуша» да кафэ «Аўрора») з 09.00 да 14.00 гадзін.

Да ўвагі пакупнікоў будуць прапанаваны пладаагароднінная прадукцыя, саджанцы, харчовыя і нехарчовыя тавары.

У гэты ж дзень кірмашовыя мерапрыемствы пройдуць на плошчы Пралетарскай.

"Віцьбічы".