У Віцебску 100-гадовы юбілей адсвяткаваў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аркадзь Аднарукаў
Удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, віцябляніну Аркадзю Аднарукову споўнілася 100 гадоў. Аркадзя Мікалаевіча сёння наведалі ў яго доме першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анатоль Ліневіч, старшыня Шумілінскага райвыканкама Сяргей Галынчык і старшыня Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. Родам юбіляр з тагачаснага Сіроцінскага (цяпер Шумілінскага) раёна.

Прадстаўнікі органаў улады сказалі франтавіку Вялікай Айчыннай самыя цёплыя, шчырыя словы падзякі за ратны подзвіг і добрасумленную працу на карысць Радзімы. Анатоль Ліневіч уручыў ветэрану Ганаровую грамату Віцебскага аблвыканкама.
Аркадзь Аднарукоў за ўдзел у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені, медалямі «За адвагу», «За вызваленне Прагі», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.».
Свой 100-гадовы юбілей Аркадзь Мікалаевіч сустракае з двума сваімі сынамі. Ён выказаў падзяку прадстаўнікам органаў улады, у цэлым беларускай дзяржаве за ўвагу да сябе, клопат пра ветэранаў. «Я ні ў чым не мае патрэбы», – сказаў юбіляр.