У Віцебску 2 траўня пройдзе Адзіны дзень зніжак
У суботу ў віцебскіх крамах пакупнікам прадаставяць зніжкі на асобны асартымент нехарчовых тавараў. Памер зніжак складзе не менш за 15-20%.
У акцыі ўдзельнічаюць "Віцебскі ўнівермаг", гандлёвыя сеткі "Еўраопт", "Віцебсккніга", "КіС", "Беліта-Вітэкс", крамы прадпрыемстваў "Віцебскі гаспадарчы", "Аляксей", "Цацка-ТД "Вітпласт", "8 Сакавіка", "Сцяг індустрыялізацыі", "Белвест", "Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне "Палессе", "Віцебскія дываны", "Аршанскі льнокамбінат" і іншыя.