У Віцебску 23 снежня пройдуць парад Дзядоў Марозаў і канцэрт каля галоўнай ёлкі

В Витебске 23 декабря пройдут парад Дедов Морозов и концерт возле главной елки

Агульнагарадская акцыя «Запалім елку разам!» і святочнае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак па традыцыі ў Віцебску пройдуць напярэдадні Каляд і Новага года.

23 снежня 500 пар Дзядоў Марозаў і Снягурак — галоўных герояў зімовых урачыстасцей, а таксама 850 казачных персанажаў з аркeстрам адправяцца па святочным маршруце па вуліцы Леніна (ад ГЦ «Марка») у бок плошчы Перамогі. Нават калі не намяце снегу, не ўдарыць мароз, матухна зіма будзе прадстаўлена ва ўсіх сваіх каляндарных іпастасях. З шэсцем на конях прыбудуць да цэнтральнага месца навагодняга дзейства персанажы Снежань, Студзень і Люты. Зрэшты, увесь гэты незвычайны, яркі парад назіраць і вітаць гараджане змогуць 23 снежня ўжо ў 18.50, калі пачнецца касцюміраванае шэсце.

А ў 19.00 на плошчы Перамогі стартуе акцыя «Запалім елку разам!» — ілюмінацыя на елках лясной веліканшы, як заўсёды, абяцае быць захапляльнай.

Тут для гасцей і жыхароў горада да 20.00 будуць арганізаваны тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртна-танцавальная і гульнявая праграмы.

У гэты ж дзень разам з галоўнай ёлкай на плошчы Перамогі засвяцяць прыбраныя зялёныя прыгажуні ў мікрараёнах абласнога цэнтра.

У сувязі з правядзеннем шэсця Дзядоў Марозаў і Снягурак 23 снежня з 18.30 да 19.30 будзе перакрыты рух аўтатранспарту па вуліцы Леніна (участак ад плошчы Свабоды да плошчы Перамогі). Таксама будзе абмежаваны рух аўтатранспарту: па вуліцах Калініна і «Праўды» на ўчастках ад вуліцы Б.Хмяльніцкага да вуліцы Калініна; па вуліцы Жэсткова на ўчастку ад вуліцы Б.Хмяльніцкага да вуліцы Леніна.

«Віцьбічы».