У Віцебску 9 траўня прайшлі цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да Вечнага агню і святочны мітынг
Адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да Вечнага агню ля мемарыяла ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў.
Пад гукі барабанаў елавыя вянкі воінскай славы ў колерах дзяржаўнай сімволікі ад абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў усклалі Аляксандр Субоцін, Дзмітрый Дзямідаў і памочнік Прэзідэнта па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч.
Тысячы і тысячы жыхароў Віцебска і гасцей горада па закліку сэрца ўшанавалі паклонам і ўскладаннем кветак памяць салдат і афіцэраў Чырвонай арміі, якія сваімі штыкамі здабылі Вялікую Перамогу.
Кіраўнік вобласці Аляксандр Субоцін асабіста павіншаваў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія прысутнічалі на мітынгу, з Днём Перамогі.