У Віцебску будуць выпускаць пашыраную лінейку прадуктаў здаровага харчавання «Віцьба фітнес».

В Витебске будут выпускать расширенную линейку продуктов здорового питания «Витьба фитнес»

Беларусы надаюць усё больш увагі здароваму ладу жыцця, у тым ліку прадуктам, якія спажываюць. Калектыў кандытарскага камбіната «Віцьба» ўлічвае гэту тэндэнцыю ў сваёй вытворчай дзейнасці. Нядаўна выпушчана першая партыя новай прадукцыі, якая пашырыць асартыментную лінейку пад гандлёвай маркай «Віцьба фітнес»: гэта жытнёвыя вотруб'і, жытнёвыя вотруб'і з грэчкай, пшанічныя вотруб'і з грэчкай. Прадукты будуць рэкамендаваны для прафілактычнага дыябетычнага і дыетычнага харчавання.

Як патлумачыла вядучы інжынер-тэхнолаг прадпрыемства Таццяна Салаўёва, асноўны аб'ём вытворчасці складаюць кандытарскія вырабы. Але прадпрыемства не забывае і пра тых, хто клапоціцца пра сваю фігуру або па шэрагу прычын вымушаны абмяжоўваць ужыванне салодкага. Прыхільнікам здаровага харчавання ўжо добра вядомыя мультызлакавыя шматкі з пшанічнымі зародкамі і пшанічнымі вотруб'ямі, жытнёвыя і мультызлакавыя хлебцы пад гандлёвай маркай «Віцьба фітнес». Перавага гэтых прадуктаў у іх натуральнасці. Яны створаны на аснове збожжавых культур. Акрамя таго, у склад уваходзяць пшанічныя вотруб'і — унікальная крыніца клятчаткі, якая спрыяе зніжэнню ўзроўню халестэрыну ў крыві і падаўленню павышанага апетыту. Сёння яшчэ адзін від мультызлакавых шматкоў «Віцьба фітнес» знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі. Акрамя таго, папулярнасцю ў пакупнікоў карыстаюцца шматкі кукурузныя «Залацістыя» без цукру.

Ларыса Волкава, «Віцьбічы».