У Віцебску ўшанавалі найлепшых работнікаў камунальнай сферы
Напярэдадні прафесійнага свята ў канцэртнай зале «Віцебск» ва ўрачыстай абстаноўцы ўшанавалі лепшых работнікаў камунальнай сферы.
Слесары-сантэхнікі, трактарысты, качагары, рабочыя па комплекснай уборцы, майстры «зялёнага будаўніцтва»… Менавіта яны ствараюць утульнасць і камфорт у нашых дамах, добраўпарадкаваюць гарады, сочаць за парадкам у святы і будні, нягледзячы на капрызы надвор'я. Плёны іх працы – галоўны складнік гарадскога ладу жыцця, да якога мы прывыклі.
Першым павіншаваў работнікаў жыллёва-камунальнай службы старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
– Жыллёва-камунальная служба – адна з самых важных і актуальных у свеце, па ёй судзяць працу ўсёй дзяржаўнай сістэмы. Часам мы не задумваемся, як цяжка і дорага забяспечыць у нашых дамах цяпло, гарачае і халоднае водазабеспячэнне, стварыць чысціню і парадак вакол. Ваша праца заўсёды навідавоку. Кожны жыхар рэгіёну штохвілінна ацэньвае яе. У 2022 годзе жыллёва-камунальнай гаспадаркай вобласці забяспечана выкананне ўсіх мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021–2025 гады. Забяспечаны ўвод агульнай плошчы пасля капітальнага рамонту ў аб'ёме больш за 490 тысячы квадратных метраў, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам сярод абласцей у рэспубліцы. Доля мясцовых відаў паліва ў паліўным балансе падведамных прадпрыемстваў склала 73,3% – гэта самы высокі паказчык у рэспубліцы, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін.
Павіншаваў 16-тысячную армію працаўнікоў ЖКГ начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Юрый Дзядзёла, адзначыўшы, што на працягу некалькіх гадоў прадпрыемствы жыллёва-камунальнай сферы вобласці працуюць устойліва.
Старшыня гарвыканкама Мікалай Арлоў звярнуўся да работнікаў і ветэранаў ЖКГ са словамі падзякі за тое, што яны ў кругласутачным рэжыме нясуць вахту, забяспечваючы захаванасць і эксплуатацыйную надзейнасць жылфонду, бесперабойнае функцыянаванне камунальнай гаспадаркі, займаюцца добраўпарадкаваннем гарадоў і вёсак. За добрасумленную і шматгадовую працу лепшыя былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і Падзякамі.
Слесары-сантэхнікі, трактарысты, качагары, рабочыя па комплекснай уборцы, майстры «зялёнага будаўніцтва»… Менавіта яны ствараюць утульнасць і камфорт у нашых дамах, добраўпарадкаваюць гарады, сочаць за парадкам у святы і будні, нягледзячы на капрызы надвор'я. Плёны іх працы – галоўны складнік гарадскога ладу жыцця, да якога мы прывыклі.
Першым павіншаваў работнікаў жыллёва-камунальнай службы старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
– Жыллёва-камунальная служба – адна з самых важных і актуальных у свеце, па ёй судзяць працу ўсёй дзяржаўнай сістэмы. Часам мы не задумваемся, як цяжка і дорага забяспечыць у нашых дамах цяпло, гарачае і халоднае водазабеспячэнне, стварыць чысціню і парадак вакол. Ваша праца заўсёды навідавоку. Кожны жыхар рэгіёну штохвілінна ацэньвае яе. У 2022 годзе жыллёва-камунальнай гаспадаркай вобласці забяспечана выкананне ўсіх мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021–2025 гады. Забяспечаны ўвод агульнай плошчы пасля капітальнага рамонту ў аб'ёме больш за 490 тысячы квадратных метраў, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам сярод абласцей у рэспубліцы. Доля мясцовых відаў паліва ў паліўным балансе падведамных прадпрыемстваў склала 73,3% – гэта самы высокі паказчык у рэспубліцы, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін.
Павіншаваў 16-тысячную армію працаўнікоў ЖКГ начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Юрый Дзядзёла, адзначыўшы, што на працягу некалькіх гадоў прадпрыемствы жыллёва-камунальнай сферы вобласці працуюць устойліва.
У межах рэалізацыі планаў закупкі айчыннай тэхнікі і абсталявання прадпрыемствамі ЖКГ у 2022 годзе набыта 84 адзінкі спецыяльнай камунальнай тэхнікі і спадарожнага абсталявання.
Акрамя таго, праведзена замена 237 ліфтоў, якія адпрацавалі нарматыўныя тэрміны эксплуатацыі, забяспечаны збор каля 100 тон другасных матэрыяльных рэсурсаў, уведзены ў эксплуатацыю 35 аб'ектаў водазабеспячэння і каналізацыі і г.д.Старшыня гарвыканкама Мікалай Арлоў звярнуўся да работнікаў і ветэранаў ЖКГ са словамі падзякі за тое, што яны ў кругласутачным рэжыме нясуць вахту, забяспечваючы захаванасць і эксплуатацыйную надзейнасць жылфонду, бесперабойнае функцыянаванне камунальнай гаспадаркі, займаюцца добраўпарадкаваннем гарадоў і вёсак. За добрасумленную і шматгадовую працу лепшыя былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і Падзякамі.
Святлана Байдакова, майстар вытворчасці па добраўпарадкаванні камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскі Зяленбуд», з 2014 года займаецца азеляненнем тэрыторыі вакол новабудоўляў: высаджвае кветкі і дрэвы, укладвае газоны. Зімой прыбірае снег у парках, скверах. Атрымаць Ганаровую грамату ад старшыні Віцебскага гарвыканкама для яе стала нечаканасцю і прыемным сюрпрызам напярэдадні прафесійнага свята.