У Віцебску дзіцячы фестываль «Маленькая краіна» сабраў больш за 200 дзяцей і іх бацькоў

В Витебске детский фестиваль «Маленькая страна» собрал более 200 детей и их родителей
Удзельнікаў фестывалю чакалі майстар-класы па арыгамі і мадэляванні шароў, аквагрыме і лагарытміцы, а таксама гульнёвыя пляцоўкі ад ДАІ і МНС, ростовыя лялькі, размалёўкі, мультфільмы і многае іншае.

Арганізатарам выступіла Віцебскае абласное аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь». Актыўны ўдзел у свяце прынялі партыйцы Першамайскага, Кастрычніцкага і Чыгуначнага раённых аддзяленняў г. Віцебска.

Асаблівы ўклад у падрыхтоўку і правядзенне свята, у тым ліку ў дабрачынную акцыю па зборы падарункаў для дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, унеслі кіраўнікі і калектывы шэрагу ўстаноў і арганізацый Віцебска: Адміністрацыя Першамайскага раёна г. Віцебска; Віцебскі абласны клінічны радзільны дом; упраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці; Віцебскае абласное упраўленне МНС Рэспублікі Беларусь; упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці; упраўленне ДАІ пры УУС Віцебскага аблвыканкама; Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі; РУП «Віцебскэнерга»; Сярэдняя школа № 45 г. Віцебска імя В.Ф. Маргелава; Гімназія №3 г. Віцебска імя А. С. Пушкіна, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава.

Яркія эмоцыі і незабыўныя ўражанні дакладна застануцца ў ўсіх удзельнікаў мерапрыемства: і ў дзяцей, і ў дарослых!