У Віцебску ідзе замена ліфтоў, якія адслужылі больш за 35 гадоў

В Витебске идет замена лифтов, которые отслужили более 35 лет

Пры відавочным недахопе сродкаў на абнаўленне ліфтоў, што адслужылі свой тэрмін, у ААТ «Віцебскліфт» маюць намер асвоіць па гэтым артыкуле за бягучы год 6 мільярдаў рублёў.

Як сказаў дырэктар прадпрыемства Іван Радкевіч, гэтага хапіла на замену 16 пад'ёмных пасажырскіх механізмаў, яшчэ пяць пяройдзе на наступны год. «Віцебскліфт», у чыю зону адказнасці ўключаны і іншыя гарады вобласці, сёння абслугоўвае 3 тысячы ліфтоў. Належыць мяняць інтэнсіўна выкарыстоўваныя механізмы праз 25 гадоў службы. Цяпер ідзе абнаўленне тых, што эксплуатаваліся звыш 35 гадоў. Астатні рухомы парк са стажам пастаянна праходзіць дыягностыку спецыялізаваных арганізацый, якія даюць дазвол на трохгадовую эксплуатацыю. Падтрыманне спецыялістамі прадпрыемства ліфтоў у працоўным стане дазваляе забяспечваць гэтай паслугай жыхароў шматпавярховікаў.

Вера Мурашкіна, «Віцьбічы».