У Віцебску абралі старшыню абласной камісіі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы

Старшынёй Віцебскай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання стаў Дзмітрый Хома. Яго абранне адбылося сёння на першым арганізацыйным пасяджэнні камісіі.

Дзмітрый Хома займае пасаду начальніка ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама. На арганізацыйным пасяджэнні камісіі таксама абраны намеснік старшыні і сакратар, устаноўлены дзяжурствы. Акрамя гэтага, разгледжана пытанне аб утварэнні выбарчых акруг - іх у рэгіёне 60 з сярэдняй колькасцю выбаршчыкаў 14 569 чалавек.

Як паведамлялася, Віцебская абласная выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання сфарміравана ў максімальнай колькасці 13 чалавек. Яе склад зацверджаны 23 лістапада на сумесным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама.

БЕЛТА.