У Віцебску змянілі маршрут аўтобуса №45
Каб жыхарам віцебскага мікрараёна Білева-3 не давялося хадзіць па 750 м да найбліжэйшых прыпынкаў, вырашылі змяніць маршрут аўтобуса №45.
Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі гарвыканкама Вячаслаў Ласскі. Цяпер аўтобус № 45 ідзе з вул. Герцэна па Маскоўскім праспекце, паварочвае на вул. акцёраў Ераменка і вяртаецца назад па вул. Багатырова да камбіната «Віцьба».
– Да 1 верасня мы зменім яго маршрут: з Маскоўскага праспекта ён адразу паверне на Караткевіча і далей паедзе ў самы канец вуліцы Багатырова, туды, дзе яна перасякаецца з вуліцай 33-й Арміі, – удакладніў Вячаслаў Рабертавіч.
Алена Алімава, "Віцебскія весці"