У Віцебску можна будзе здаць у утыль стары халадзільнік ці пральную машыну

В Витебске можно будет сдать в утиль старый холодильник или стиральную машину

Адным са сувыканаўцаў Дзяржаўнай праграмы па ўтылізацыі бытавых адходаў стала віцебскае прадпрыемства "Вітрэмбыт".

Як распавёў дырэктар Дзмітрый Белаў, праблемай з'яўляецца ўтылізацыя складанай бытавой тэхнікі. Да прыкладу, халадзільнікі нават не прымаюць на звалках, бо яны экалагічна небяспечныя. Таму аблвыканкамам было прынята рашэнне аб арганізацыі ў "Вітрэмбыце" вытворчасці па перапрацоўцы былых ва ўжытку пральных машын і халадзільнікаў. Іх спачатку будуць разбіраць, аддзяляючы каляровыя і чорныя металы, пластмасу, а затым перапрацоўваць пластмасу ў паўфабрыкаты — дробленыя і грануляваныя.

Такая вытворчасць дазволіць не толькі вырашыць эканамічна і экалагічна значную задачу, але і павялічыць загрузку прадпрыемства, заработную плату работнікаў. У ААТ дастаткова плошчаў для ўстаноўкі новага абсталявання, на набыццё якога да канца года з абласнога бюджэту плануецца вылучыць больш за два мільярды рублёў.

Ларыса Валкова, Віцьбічы