У Віцебску на Дабравешчанне правялі святочную літургію і запусцілі ў неба белых галубоў
7 красавіка радасны звон званоў у Віцебску абвясціў аб надыходзе цудоўнага вясновага дня — Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы, свята, асабліва шанаванага праваслаўнымі хрысціянамі.
Разам з настаяцелем храма Дабравешчання, сакратаром Віцебскай епархіі протаіерэем Уладзімірам Рэзановічам, а таксама кіраўнікамі дэпутацкіх корпусаў вобласці і горада Уладзімірам Церанцьевым і Уладзімірам Белевічам, якія прыйшлі на свята, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый выпусціў у неба белых галубоў. «Вы на волю ляціце, за нас Божую Маці маліце». Гэты прыгожы звычай здаўна звязаны з Дабравешчаннем. Паводле падання, птушак выпускаюць на волю з клетак, каб спявалі яны ў славу Божую і напаўнялі шчасцем свет. І гэта пачатак новага радаснага жыцця, дабраслаўлёнага Госпадам нашым.