У Віцебску на калегіі Міністэрства ЖКГ абмеркавалі пытанні рэалізацыі праграмы «Чыстая вада» і абыходжання з ТКО

Як на Віцебшчыне рэалізуецца праграма «Чыстая вада»? Як у абласным цэнтры ўтылізуецца апад стачных вод ачысных збудаванняў? Як камунальнікі паўночнага рэгіёну працуюць з цвёрдымі камунальнымі адходамі? Гэтыя і іншыя пытанні разгледжаны на пасяджэнні калегіі, у якім прыняў удзел міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Андрэй Хмель.

 

 

 

Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Белавус падкрэсліў, што ў Віцебскай вобласці ёсць аб'екты, якія, несумненна, прыцягнуць увагу калег з іншых рэгіёнаў. У прыватнасці, пабудаваная пляцоўка па ўтылізацыі глею стачных вод, дзе ўкараняецца новая тэхналогія па яго выкарыстанні ў выглядзе арганічных угнаенняў. Гэта важная праблема для абласнога цэнтра, паколькі назапасілася больш за 1 млн т глею. Ёсць пэўныя поспехі ў рэалізацыі праграмы «Чыстая вада», у прыватнасці, у малых населеных пунктах вобласці работнікі «Віцебскаблводаканала» ўсталёўваюць міні-станцыі абястлушчвання. Гэта дапамагае вырашаць праблему забеспячэння жыхароў вадой нарматыўнай якасці. Гэты паказчык у Віцебскай вобласці складае 98%

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Удзельнікі калегіі наведалі адну такую міні-станцыю ў населеным пункце Дабрэйка Віцебскага раёна. Побывалі таксама на гарадскіх ачысных збудаваннях, дзе даведаліся, як на прадпрыемстве вырашаюцца пытанні рэканструкцыі і якія перспектывы развіцця. Азнаёміліся з цікавым вопытам работы нядаўна ўведзенага ў эксплуатацыю завода па сартаванні смецця на гарадскім палігоне ТКО.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель падкрэсліў, што асноўныя паказчыкі праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» ў рэспубліцы будуць выкананы, Віцебская вобласць у гэтым плане не адстае. А вось што тычыцца асобных пытанняў, як капітальны рамонт жылфонду, замена цеплавых сетак, праца службы 115, то тут ёсць пытанні па ўсіх рэгіёнах, іх абмеркаваннем і зоймуцца ўдзельнікі калегіі.

"Віцебскія весці".