У Віцебску на плошчы Перамогі будзе арганізавана фан-зона для заўзятараў II Еўрапейскіх гульняў
Удзень у фан-зонах можна паглядзець трансляцыю самых цікавых момантаў спартыўных спаборніцтваў і сюжэты медальных цырымоній. А па вечарах – атрымаць асалоду ад творчасці лепшых выканаўцаў і калектываў.
У фан-зонах размесцяцца гандлёвыя аб'екты і кропкі грамадскага харчавання, палатка з сувенірнай прадукцыяй.
Галоўная фан-зона спартыўнага форуму – Палац спорту – пачне прымаць заўзятараў 19 чэрвеня. Графік яе працы з 10.00 да 00.00, а ў дні цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў – 21 і 30 чэрвеня да 4.00.
У Віцебску фан-зона размесціцца на плошчы Перамогі. Яна будзе працаваць: 21 чэрвеня з 17.00 да 00.30, 22 чэрвеня з 17.00 да 21.00, 23 чэрвеня з 17.00 да 22.00, 24 чэрвеня з 17.00 да 21.30, 25 чэрвеня з 17.00 да 19.30, 26 чэрвеня з 17.00 да 22.00, 27 чэрвеня з 17.00 да 21.30, 28 чэрвеня з 13.00 да 23.00, 29 чэрвеня з 10.00 да 23.00, 30 чэрвеня з 14.00 да 00.30.
У праграме віцебскай фан-зоны – дзіцячая міні фан-зона сумесна з Unicef, дзе будуць арганізаваны гульні і забавы; інтэлектуальная гульня «Мазгабойня»; выступленне вядомых беларускіх гуртоў; розныя конкурсы і інтэрактыўныя гульні.
У дзень урачыстай цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў – 21 чэрвеня – на плошчы Перамогі пройдзе гала-канцэрт творчых калектываў і выканаўцаў Віцебска (20.00-22.00). 29 чэрвеня тут адбудуцца аўтапрабег і аўтавыстава (10.00-15.00), культурны праект «Класіка з Velcom» (21.00-23.00) і феерверк. 30 чэрвеня ў віцебскай фан-зоне будуць арганізаваны велапрабег, паказальныя выступленні фітнес-клубаў, інтэрактыўныя пляцоўкі (14.00-15.00). Фінальным акордам фан-зонавай праграмы стане гала-канцэрт «I адкрытага маладзёжнага фестывалю харэаграфіі» (20.00-22.00).
Фота з архіва "Віцебскіх вестак".