У Віцебску на пажары эвакуяваны 47 вучняў аўташколы
23 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. У Віцебску супрацоўнікі МНС сёння раніцай эвакуіравалі 47 вучняў аўташколы з-за пажару, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
Загаранне адбылося на першым паверсе будынка, верхнія паверхі якога арэндуе аўташкола. У час надзвычайнага здарэння вучні аўташколы знаходзіліся на занятках. Яны і паведамілі ў службу 101 аб пажары.
Пажарныя разлікі прыбылі на месца здарэння, правялі эвакуацыю будучых кіроўцаў і ліквідавалі пажар у памяшканні памерам 5х6 м. Агнём пашкоджаны сцены і аўтамабіль, які знаходзіўся ў памяшканні. Па папярэдніх даных, прычынай загарання з'яўляецца кароткае замыканне праводкі.-0-