У Віцебску на святочным канцэрце да Дня жанчын шасці жыхаркам вобласці ўручаны ордэны Маці

В Витебске на праздничном концерте ко Дню женщин шести жительницам области вручены ордена Матери
6 сакавіка ў Віцебску на святочным канцэрце, прысвечаным Дню жанчын, павіншавалі лепшых прадстаўніц вобласці. Шасцярым жанчынам старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў ва ўрачыстай абстаноўцы ў Канцэртнай зале «Віцебск» уручыў ордэны Маці.

Гэта ветурач Ліліяна Астаф'ева, якая атрымала размеркаванне на агракомплекс «Янавічы» Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, супрацоўніца ТАА «Вітбытсэрвіс» Юлія Белевіч, дамачадка Вольга Герасімовіч, медсястра паліклінікі ў Рубе Кацярына Магучая, выхавальніца ясляў-сада №88 Віцебска Любоў Чувіліна і памочнік выхавальніка Машканаўскага дзіцячага садка – сярэдняй школы імя А. Гараўца Сенненскага раёна Марына Дзергілева. Усяго прэзідэнцкім Указам №46 ад 10 лютага дзяржаўнай узнагароды за нараджэнне і выхаванне пяцёра і больш дзяцей удастоена больш за 20 жыхарак вобласці.

 

Жанчыны, якія выходзілі на святочную сцэну, рэалізуюць сябе ў самых розных напрамках і прафесіях, маюць розныя дасягненні і захапленні. Аб'ядноўвае іх адно: усе яны – шматдзетныя мамы.

 

Сімволічна, што віншаванні ад першых асоб вобласці яны атрымалі менавіта напярэдадні 8 Сакавіка – галоўнага свята вясны і жаноцкасці. Бо менавіта ад матчынай любові квітнеюць лепшыя кветкі жыцця – дзеці.

"Віцебскія весці".