У Віцебску пачаў курсіраваць трамвай з надпісам «Дзякуй урачам!»

В Витебске начал курсировать трамвай с надписью «Спасибо врачам!»
З 14 студзеня ў Віцебску пачаў курсіраваць трамвай з надпісам «Дзякуй урачам!». Пра гэта паведамілі ў эфіры ТРК «Віцебск». Такім чынам, супрацоўнікі ААТ «Віцебскаблаўтатранс» выказалі падзяку медыкам, якія знаходзяцца на перадавой у барацьбе з Covid-19.

Трамвай курсіруе па некалькіх маршрутах, таму праехаць у ім можна па розных вуліцах і праспектах горада.

Акрамя сімвалічнага надпісу «Героі нашага часу!» на транспартны сродак нанесены выявы людзей у белых халатах.