У Віцебску пачалі ўсталёўваць галоўную навагоднюю елку вобласці

В Витебске начали устанавливать главную новогоднюю елку области
На плошчы Перамогі ў Віцебску пачалася ўстаноўка галоўнай святочнай елкі вобласці.

Без пухнатай зялёнай прыгажуні ў цэнтры горада, здаецца, немагчыма ўявіць любімае свята дзяцей і дарослых. Над тым, каб яна «вырасла» прыгожай і ў тэрмін, працуюць некалькі прадпрыемстваў ЖКГ.

 

 

 

На падрыхтаванай і агароджанай спецыялістамі «Гардармоста» пляцоўцы работнікі рамонтна-будаўнічага ўчастка прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак 20 лістапада пачалі мантаваць металічны каркас – аснову сімвала Новага года.

 

 

 

Затым зялёнхазаўцы ажывяць каркас амаль трыма сотнямі елак з Суражскага лясгаса, а электрыкі «Гарсвятла» аформяць галоўную навагоднюю елку вобласці гірляндамі, каб яна парадавала віцябчан і гасцей горада святочнай ілюмінацыяй.

 

 

 

 

 

"Віцебскія весці".