У Віцебску ўзнагародзілі лаўрэатаў пяці прафесійных конкурсаў па выніках працы за 2020 год
Уладальнікамі прэміі аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці сталі ААТ «Віцебскі маслаэкстракцыйны завод», «Кераміка», «Віцебскхлебпрам», «Пастаўскі малочны завод», унітарныя прадпрыемствы «Глыбоцкі мясакамбінат» і «Верхні луг» (Верхнядзвінскі раён).
Конкурс «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» праводзіцца Дзяржстандартам сумесна з аблвыканкамам з 2002 года. Па выніках 2020 года яго лаўрэатамі стала 21 прадпрыемства, траціна з якіх дамагліся падвойнага і нават трайнога поспеху. Напрыклад, холдынг «Марка» стаў пераможцам яшчэ ў трох намінацыях: «Найлепшы ў галіне», «Найлепшы ў рэгіёне» і «Стабільны поспех», Глыбоцкі мясакамбінат — «Навінка года». Яшчэ тры прадпрыемствы, акрамя ўзнагарод за найлепшы тавар, адзначаны дыпломамі «Стабільная якасць».
Віцебскі абласны саюз наймальнікаў падвёў вынікі традыцыйных конкурсаў на прысваенне ганаровых званняў «Лепшы кіраўнік года», «Лепшы інжынер-канструктар» і «Лепшы навуковы распрацоўшчык». Сярод лаўрэатаў — дырэктары прадпрыемстваў і арганізацый з 6 раёнаў, Віцебска і Наваполацка. Уладальнікамі памятнага знака і ганаровай дыплама сталі Вера Закрэўская (КУП «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына»), Юрый Дайлін (ААТ «Віцебскдрэў»), Павел Манак (ААТ «Обальскі керамічны завод»), Павел Случак (ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод»), Валерый Лаппо (ААТ «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат»), Міхаіл Элешэвіч (Наваполацкае мантажнае ўпраўленне ААТ «Трэст Белсантехмантаж №1»), Ягор Кноцько (філіял «Полацкія электрасеткі» РУП «Віцебскэнерга»), Алег Капцэвіч (ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №1, г. Віцебск»), Уладзімір Жукаў (ДКПІУП «Інстытут Віцебсксельбудпраект»), Яўгеній Драбо (ПУ «Оршагаз» РУП «Віцебскаблгаз»), Віктар Грыбаў (УП ЖКГ Лёзненскага раёна), а таксама рэктар Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Андрэй Кузняцоў.
Уладальнікамі ганаровага звання «Лепшы інжынер-канструктар Віцебскай вобласці 2020 года» сталі начальнік мантажна-тэхнічнага бюро ААТ «Нафтан» Дзмітрый Міхайлаў і намеснік галоўнага інжынера па абсталяванні ТАА «ПА «Энергакомплект» Аляксандр Кодлубай. Лепшым навуковым распрацоўшчыкам Віцебскай вобласці 2020 года прызнаны дацэнт кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Канстанцін Кубракоў, у актыве якога больш за 150 навуковых публікацый, 10 патэнтаў на вынаходства і 7 рацпрапаноў.