У Віцебску ўзнагародзілі найлепшых работнікаў сферы бытавога абслугоўвання

В Витебске наградили лучших работников сферы бытового обслуживания

Бытавое абслугоўванне з'яўляецца важнай складовай часткай сацыяльнай сферы. Як ніколі становяцца запатрабаванымі паслугі, што палягчаюць побыт і эканомяць час чалавека.

Напярэдадні прафесійнага свята 41 работнік бытавога абслугоўвання вобласці адзначаны граматамі і нагруднымі знакамі, многім аб'яўлены падзякі. Да прыкладу, за шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё сферы бытавога абслугоўвання Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджана дырэктар ААТ «Полацкбыт» Надзея Коршун. За значны асабісты ўклад у развіццё сферы бытавога абслугоўвання вобласці, узорнае выкананне сваіх абавязкаў, дасягненне высокіх паказчыкаў нагрудны знак Міністэрства гандлю «Выдатнік бытавога абслугоўвання» уручаны дырэктару ААТ «Аб'яднанне «Лотос» Юрыю Галыкіну. За значны асабісты ўклад у развіццё галіны, высокія вытворчыя паказчыкі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ганаровымі граматамі Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь і Віцебскага аблвыканкама адзначана начальнік ДУ «УБАіН Віцебскай вобласці» Наталля Раманькова. Па выніках эканамічнага спаборніцтва за мінулы год першае месца сярод прадпрыемстваў сферы бытавых паслуг гарадоў Віцебска, Полацка і Наваполацка заняло ААТ «Аб'яднанне «Лотос» (дырэктар Ю.Галыкін).

(ін), сярод раённых арганізацый бытавога абслугоўвання — ААТ «Вітрайбыт» (дырэктар У.Свірыдаў). Другое месца сярод прадпрыемстваў раённага звяна прысуджана Багушэўскаму КУП бытавога абслугоўвання «Прэстыж» (дырэктар А.Лосенкаў) і КУП бытавога абслугоўвання насельніцтва Аршанскага райвыканкама (дырэктар Е.Чулец), трэцяе месца сярод прадпрыемстваў раённага звяна падзялілі ГКУП «Чашнічанка» (дырэктар В.Анашкіна) і Талачынскае КУП бытавога абслугоўвання (дырэктар В.Драгунова).