У Віцебску ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў па тайскім боксе II Гульняў краін СНД
Чацвёра нашых спартсменаў сталі ўладальнікамі залатых медалёў. Чэмпіёнку сярод юніёрак Валерыю Хвацік прызналі таксама найлепшым байцом спаборніцтваў. "Я правяла тры няпростых бою - чвэрцьфінал, паўфінал і фінал. Усё ішло па нарастаючай. Фінал аказаўся самым складаным, вельмі стамілася, але вельмі задаволена сабой. Я зрабіла ўсё, што планавала. У клінчы, праўда, не ўсё ішло гладка, але на дыстанцыі я паказала сваю перавагу", - падзялілася чэмпіёнка II Гульняў краін СНД.
БЕЛАРУСКА ВАЛЕРИЯ ХВАТИК СТАЛА ЧЕМПИОНКАЙ II ГУЛЬНЯЎ КРАІН СНД ПА ТАЙЛАНДСКАМУ БОКСУ
Яшчэ адзін пераможца спаборніцтваў з беларускай зборнай Мікіта Кокаш, які выступіў у вагавой катэгорыі да 86 кг, расказаў, што змог перамагчы дзякуючы атрыманаму ў розных спаборніцтвах вопыту. "Саперніку не хапіла тэхнічнасці, а я выходзіў з байцамі больш высокага ўзроўню, таму перамога аказалася за мной. Пасля Гульняў планую адпачыць, а потым буду рыхтавацца да сусветнага першынства ў Турцыі. У далейшым буду выступаць на спаборніцтвах у аматарскай і прафесійнай катэгорыях", - падзяліўся беларус, які прыйшоў у муай-тай 11 гадоў таму і працягвае ўдасканальвацца ў выбраным відзе спорту.
БЕЛАРУС МІКІТА КОКАШ ЗАВАЁЎВАЎ ЗОЛАТА II ГУЛЬНЯЎ КРАІН СНДПа выніках Гульняў таксама вызначылі найлепшага рэферы на спаборніцтвах па муай-тай. Ім назвалі прадстаўніка Кыргызстана Цілека Бапанова.
Акрамя асабістых, у спаборніцтвах вызначылі і агульнакамандныя залікі. Найлепшай зборнай прызнана каманда Расіі, за ёй размясціліся Беларусь і Узбекістан.-0-