У Віцебску ўзнагародзілі пераможцаў абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2021 годзе
Узнагароджанне адбылося ў рамках пасяджэння абласнога савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.
З 2008-га на Віцебшчыне штогод праводзіцца агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод прадпрыемстваў і арганізацый вытворчай і невытворчай сфер дзейнасці.
Больш за 250 арганізацый прыняло ўдзел у аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2021 годзе.
Для ўдзелу ў другім этапе абласнога агляду-конкурсу рашэннямі райгарвыканкамаў былі вызначаны 36 арганізацый, якія не дапусцілі няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў 2021 годзе.

– Ахова працы была і застаецца важнай сацыяльна-эканамічнай праблемай, якая патрабуе да сябе пастаяннай увагі як з боку дзяржавы, так і наймальнікаў, – адзначыў у прывітальным выступленні старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – Прызнанне дасягненняў кіраўнікоў і заахвочванне работнікаў за высокія паказчыкі ў працы па ахове працы спрыяе фарміраванню сярод іншых арганізацый станоўчага пераканання ў прыярытэтнасці бяспечнай працы, умацаванню пазіцый на вытворчым рынку і дадатковай рэкламе. Прыміце словы падзякі і прызнальнасці за вашу складаную і адказную працу. Праз ахову працы дасягаецца бяспека працы на месцах, вы нароўні з урачамі захоўваеце здароўе і жыццё людзей. Жадаю моцнага здароўя і дабрабыту, невычарпальнага запасу аптымізму і поспехаў.
Дыпломам ”Узорная арганізацыя Віцебскай вобласці па ахове працы ў 2021 годзе“ узнагароджаны:



у намінацыі ”Арганізацыі невытворчай сферы“ – Багушэўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дырэктар Лауткина Алена Рыгораўна;
у намінацыі ”Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працуючых да 100 чалавек“ – прыватнае прадпрыемства ”НОВЫ ВЕК спрынг“, дырэктар Барсукоў Дзмітрый Дзмітрыевіч;
у намінацыі ”Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працуючых ад 101 да 500 чалавек“ – Віцебскі завод трактарных запасных частак, дырэктар Шымчанка Алег Вячаслававіч;
у намінацыі ”Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працуючых звыш 500 чалавек“ – філіял ”Лукомльская ГРЭС“ прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“, дырэктар Мацарскі Кірыл Анатольевіч.










За значны ўклад у рэалізацыю асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы, захаванне здароўя работнікаў і арганізацыю бяспечнай працы ў 2021 годзе Падзячныя лісты старшыні Віцебскага аблвыканкама ўручаны:
Віцебскаму філіялу прадпрыемства паштовай сувязі ”БЕЛПОШТА“, дырэктар Максак Сяргей Эдуардавіч;
Сенненскаму раёну газазабеспячэння філіяла ”Чашнікігаз“ рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскаблгаз“, дырэктар Салаўёў Аляксандр Віктаравіч;
філіялу ”Полацкводаканал“ абласнога прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі ”Віцебскаблводаканал“, дырэктар Фелісаў Аляксандр Анатольевіч;
філіялу ”Аршанскае ўпраўленне магістральных газаправодаў“ таварыства ”Газпрам трансгаз Беларусь“, дырэктар Мазурчык Дзяніс Анатольевіч.
За высокі ўзровень культуры аховы працы, увагу да пытанняў бяспекі, прафілактыкі прафесійных захворванняў і траўматызму на працоўных месцах у 2021 годзе Падзячны ліст старшыні Віцебскага аблвыканкама ўручаны:
дзяржаўнай установе адукацыі ”Краснапольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Расонскага раёна“, дырэктар Сідоранка Жанна Іванаўна;
філіялу Талачынскага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 147 прадпрыемства ”Віцебскаблдарбуд“, дырэктар Камель Ігар Васільевіч;
філіялу ”Чашніцкае вытворчае ўпраўленне“ рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскаблгаз“, дырэктар Рудак Леанід Віктаравіч;
Віцебскаму камунальнаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству катлоў і цеплавых сетак ”ВПКаТС“, дырэктар Бараноўскі Пётр Станіслававіч.

На пасяджэнні абласнога савета па працоўных і сацыяльных пытаннях прысутнічалі члены савета ад аблвыканкама, абласнога саюза наймальнікаў і аб'яднання прафсаюзаў.
Таксама ў студыях прысутнічалі намеснікі старшынь райвыканкамаў, старшыні раённых аб'яднанняў прафсаюзаў, саветаў наймальнікаў, начальнікі ўпраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкамаў.
Да канца года неабходна прыняць шэраг мер па павелічэнні ўзроўню заработнай платы, вышукаць дадатковыя крыніцы і рэсурсы.
– Асноўнымі крыніцамі павышэння ўзроўню заработнай платы з'яўляюцца выручка ад рэалізацыі прадукцыі і паслуг, павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці. Рэзервам могуць стаць арганізацыі, у якіх тэмп росту выручкі перавышае тэмп росту заработнай платы, – расказала намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна. – Да канца года засталося менш за месяц, таму неабходна не толькі замацаваць дасягнутыя тэпы развіцця, але і падняцца на больш высокую прыступку сацыяльна-эканамічнага развіцця ў наступным годзе.
Па словах Анжалікі Нікіцінай, механізм узаемадзеяння трохбаковых удзельнікаў (улады, прафсаюзаў і саюзаў наймальнікаў), які склаўся, а таксама прыцягненне ўсіх зацікаўленых бакоў забяспечаць захаванне сацыяльна-эканамічных гарантый, належнага ўзроўню сацыяльнай абароненасці работнікаў, іх працоўных правоў, бяспечных умоў працы.
Выкананне ўсіх пастаўленых задач напрамую залежыць ад стану здароўя людзей.
Аб санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўцы ў вобласці, прафілактыцы вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку COVID-19, далажыў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Віцебскай вобласці, галоўны ўрач абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Сінкевіч.

– У апошнія гады рэгістравалася 1–2 выпадкі прафесійных захворванняў. Па выніках бягучага перыяду 2022 года на тэрыторыі вобласці такіх выпадкаў не зарэгістравана. Уся работа наймальнікаў і работнікаў сістэмы аховы здароўя, прафсаюзаў накіравана на своечасовае праходжанне абавязковых медыцынскіх аглядаў, – адзначыў Уладзімір Сінкевіч. – У бягучым годзе выведзена ад уздзеяння шкоднага вытворчага фактару больш за 400 чалавек – асоб, якім не рэкамендавана працяг працы з мэтай прафілактыкі прафзахворванняў. Таксама выяўлена больш за 4 тысячы чалавек, у якіх няма перашкод для далейшага працягу працы ў дадзеных умовах. Ім выдадзены рэкамендацыі, яны знаходзяцца пад медыцынскім назіраннем.
Акрамя таго, больш за 1/3 з захворванняў займаюць хваробы органаў дыхання. Меры іх прафілактыкі простыя. Асноўнай з'яўляецца вакцынацыя. Ад грыпу яна завяршылася да 1 снежня, у вобласці прышчэплена больш за 40% насельніцтва. Працягваецца па COVID-інфекцыі. На сёння прайшлі бустарную вакцынацыю каля 80% насельніцтва Віцебшчыны.
Дзейнасць найважнейшага сацыяльнага партнёра – прафсаюзаў – накіравана на абарону правоў і інтарэсаў работнікаў у сферы працы і працоўных адносін, захаванне сацыяльнай справядлівасці.
У вобласці каля двух тысяч прадпрыемстваў, дзе адсутнічаюць прафсаюзныя арганізацыі. Пра гэта, а таксама пра ролю прафсаюзаў у сацыяльным партнёрстве і стварэнні пярвічных прафсаюзных арганізацый, іншых праблемных пытаннях распавёў старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач.

– Найважнейшую ролю ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы адыгрывае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. У прафсаюзаў і наймальнікаў павінна быць дакладнае партнёрства, узаемадзеянне і парадак, абарона правоў працоўных, – падкрэсліў Юрый Дзеркач. – Ці могуць прафсаюзы забяспечыць такую падтрымку працоўных на прыватных прадпрыемствах, як на дзяржаўных, складана адказаць. Калі ўзяць у якасці прыкладу Міёрскі металапракатны завод, то пасля таго, як дзяржава ўмяшалася, там адразу ж створана прафсаюзная пярвічная арганізацыя, у якую ўступілі больш за 400 чалавек, цяпер там каля 700.
Па словах Юрыя Дзеркача, на шэрагу прадпрыемстваў нежаданне ўступаць у прафсаюз самога наймальніка, уласніка, пазіцыянуецца на людзей, якія там працуюць. Тое, што дзяржава дэлегуе для прафсаюзнай арганізацыі – абарона правоў працоўных, дзе няма прафсаюза, будзе адсутнічаць і парушацца блок заканадаўчых актаў сацыяльнага партнёрства.


Таксама на пасяджэнні быў зацверджаны план работы абласнога савета па працоўных і сацыяльных пытаннях на 2023 год.