У Віцебску ўзнагароджаны найлепшыя пракурорскія работнікі 2013 года

Ва ўрачыстай абстаноўцы на выніковым пасяджэнні калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці пры падвядзенні вынікаў працы органаў пракуратуры вобласці за 2013 год заахвочаны лепшыя пракурорскія работнікі.

Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь за добрасумленнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў, ініцыятыву, асабісты ўклад ва ўмацаванне законнасці і па выніках працы за 2013 год у парадку заахвочвання прысвоены чарговы класны чын на прыступку вышэй за належны па займаемай пасадзе старшы саветнік юстыцыі намесніку начальніка аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Федарэнку М.В., Ганаровай граматай узнагароджана старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Грыцкевіч В.Л., аб'яўлена падзяка пракурору Сенненскага раёна Рудзянкову В.В., старшаму пракурору аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Васільеву М.М., каштоўным падарункам узнагароджана вядучы спецыяліст аддзела фінансавання і бухгалтарскага ўліку Буевіч А.І., юбілейнымі медалямі «90 год пракуратуры Рэспублікі Беларусь» - пракуроры Бешанковіцкага раёна Шклярэўскі А.С., Браслаўскага раёна - Кезік Ю.С., Ушацкага раёна - Падворны М.М.

Пракурорам Віцебскай вобласці Дыско Г.І. аб'яўлена падзяка намесніку пракурора Мёрскага раёна Раманоўскай С.А., памочніку пракурора г.Віцебска Маргоўцавай Н.А., пракурору аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах Лутову Д.М.

Каштоўнымі падарункамі узнагароджаны пракурор аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за дазнаннем Кржысінскі Е.М., старшы памочнік пракурора Чашніцкага раёна Старчанка А.А., памочнік пракурора г.Віцебска Дзядзюра А.П., старшы інспектар пракуратуры г.Віцебска Аляксеева Ю.Г.

Аднаразовае грашовае ўзнагароджанне выплачана памочніку пракурора Дубровенскага раёна Куляшовай В.П., старшаму памочніку пракурора Віцебскага раёна Дзергачову А.А., уборшчыку службовых памяшканняў пракуратуры Верхнядзвінскага раёна Лагун І.Н., вадзіцелю аддзела планавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Палушчанкову А.Ф.

Найлепшымі пракурорскімі работнікамі і работнікамі пракуратуры вобласці па выніках працы за 2013 год з занясеннем на Дошку гонару пракуратуры Віцебскай вобласці прызнаны: начальнік арганізацыйна-кантрольнага аддзела пракуратуры вобласці Багачоў І.Н., намеснік начальніка аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх справах Сашчэка А.Г., пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Рыжова М.С., пракурор Бешанковіцкага раёна Шклярэўскі А.С., намеснік пракурора Гарадоцкага раёна Зіновік М.Н., старшы памочнік пракурора Аршанскага раёна Корсак В.В., памочнікі пракурораў Полацкага раёна Драгель В.В. і Ушацкага раёна Аваднева Н.Ф., старшы інспектар аддзела кадраў і ідэалагічнай работы Андрэева Е.М., вадзіцель пракуратуры Гарадоцкага раёна Рыжых С.В.

Найлепшай пракуратурай сярод раённых і гарадскіх пракуратур прызнана пракуратура Бешанковіцкага раёна.

Акрамя гэтага, вынікі працы пракурорскіх работнікаў па абароне правоў і інтарэсаў грамадзян адзначаны выканаўчай уладай і іншымі дзяржаўнымі органамі. Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: начальнік аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за дазнаннем Грынкевіч Г.Н., намеснік начальніка аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастановаў па крымінальных справах Селіханаў С.Н., пракурор Чашніцкага раёна Бабенкоў Е.В., старшыя памочнікі пракурора г.Віцебска Лыскава В.Н. і Мішанская Л.Г. Ганаровай граматай старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны намеснік пракурора г.Віцебска Кім Л.В., Ганаровай граматай старшыні Віцебскага абласнога суда – намеснік пракурора г.Віцебска Арэхва Д.В.

Не засталіся па-за ўвагай і ветэраны органаў пракуратуры. За шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву пракуратуры вобласці, вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне маладога пакалення пракурорскіх работнікаў пракурорам вобласці аб'яўлена падзяка і аказана матэрыяльная дапамога старшыні Савета ветэранаў - Філоненку В.М., Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана Дубік Р.І.

А ў цэлым за ініцыятыву, прафесіяналізм і добрасумленнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў, а таксама актыўны ўдзел у грамадскім жыцці пракуратуры ў 2013 годзе заахвочана 67 пракурорскіх работнікаў органаў пракуратуры Віцебскай вобласці.

Віншуючы работнікаў органаў пракуратуры з заслужанымі ўзнагародамі, пажадаем ім дабрабыту і поспехаў у нялёгкай і высакароднай працы па ўмацаванні законнасці і правапарадку на карысць росквіту роднай Беларусі.

Таццяна Лісоўская