У Віцебску напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі ў Віцебску і вобласці прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы.
Прадстаўнікі ўлады і грамадскасці ўсклалі кветкі да помнікаў і месцаў масавага пахавання загінулых вайскоўцаў, у дамах культуры і ўстановах адукацыі былі арганізаваны святочныя канцэрты.
У Віцебску кіраўніцтва аблвыканкама і адміністрацый раёнаў горада, дэлегаты ад працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і моладзі сабраліся на плошчы Перамогі — ля манумента савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам. У памяць аб загінулых байцах прагрымелі залпы гармат.