У Віцебску напярэдадні Дня працы ўшанавалі прафсаюзны актыў вобласці

В Витебске накануне Праздника труда чествовали профсоюзный актив области
Прадстаўнікі розных прафесій і сфер дзейнасці напярэдадні 1 мая - Свята працы, сабраліся ў Віцебску ў зале філармоніі на традыцыйнай цырымоніі ўшанавання лепшых прадстаўнікоў прафсаюзнага актыву Віцебскай вобласці.

За шматгадовую добрасумленную працу, плённую дзейнасць па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюзаў 20 чалавек атрымалі ўзнагароды: падзякі ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прафсаюзныя знакі гонару, ганаровыя граматы абласнога аб'яднання прафсаюзаў і іншыя.

"Віцебскія весці".