У Віцебску назвалі лаўрэатаў звання «Чалавек года газавай гаспадаркі Віцебшчыны - 2018»

В Витебске назвали лауреатов звания «Человек года газового хозяйства Витебщины - 2018»
Ва УП «Віцебскаблгаз» адбылося ўрачыстае ўшанаванне лаўрэатаў звання «Чалавек года газавай гаспадаркі Віцебшчыны — 2018».

Патрапіць у спіс лаўрэатаў нялёгка, бо ў газавай гаспадарцы няма выпадковых людзей, кожны з іх — спецыяліст найвышэйшага ўзроўню. Цяжка даводзіцца і ацэначнай камісіі, якой трэба ўлічыць прафесійныя і маральныя якасці чалавека, дасягнутыя ім вытворчыя паказчыкі.

Сёлета ганаровай узнагароды ўдастоены дзясяткі газавікоў. Лепшых вызначалі ў некалькіх намінацыях, бо УП «Віцебскаблгаз» — гэта шматпрофільнае прадпрыемства, якое займаецца ў тым ліку такімі відамі дзейнасці, як сельская гаспадарка і гандаль. Сярод узнагароджаных ёсць і кіраўнікі розных узроўняў, і простыя рабочыя.

 

 

 

Па традыцыі на ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі ганаровыя госці — старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў і генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Шэршань.

 

 

 

— Я заўсёды з радасцю наведваю «Віцебскаблгаз», тут выдатна арганізаваны працоўны працэс, які дазваляе прадпрыемству дасягаць усіх пастаўленых мэт, — сказаў Уладзімір Уладзіміравіч. — Дзякуй вам за працу на карысць Віцебшчыны і краіны ў цэлым.

— Мы паспяхова папрацавалі летась. Яго вынікі будуць падведзены пазней, але ўжо можна сцвярджаць, што асноўныя прагнозныя паказчыкі выкананы. Гэта заслуга ўсяго калектыву, дзякуючы яго самаадданай працы прасочваецца станоўчая дынаміка да вынікаў 2017-га, — паведаміў Пётр Шэршань. — Спадзяюся, нам і ў будучыні ўдасца на выдатна выконваць пастаўленыя задачы. Таксама абяцаю, што будзем заўсёды заахвочваць лепшых спецыялістаў.

 

 

 

 

 

ДАРЭЧЫ: Званне «Чалавек года газавай гаспадаркі Віцебшчыны» прысуджаецца штогод на конкурснай аснове для стымулявання творчай прафесійнай працы, прапаганды інавацыйных ідэй, прызнання дасягненняў у вытворчай і грамадскай дзейнасці.

«Віцебскія весці».