У Віцебску назвалі пераможцаў народнага конкурсу на лепшы лагатып «Славянскага базару – 2023»
![]() |
![]() |
Кіраўнік прэс-службы Цэнтра культуры «Віцебск» Марыя Вайтэхоўская падзялілася:
— Усяго на суд кампетэнтнага журы прадставілі больш за 140 работ. Кожная па-свойму таленавітая, яркая, арыгінальная. Было сапраўды нялёгка вызначыцца з выбарам! І мы зрабілі яго на карысць адразу некалькіх пераможцаў, падзяліўшы паміж імі грашовы прыз. Па выніках актыўнага абмеркавання ў лік лепшых з лепшых увайшлі чацвёра конкурсантаў. Гэта жыхары Віцебска Ганна Тавалжанская, Алена Міклушова і Аляксандр Холсціннікаў, а таксама прадстаўнік з аграгарадку Прылукі Мінскай вобласці Рынат Гаджыеў.
![]() | ![]() |
Паколькі пераможцаў чацвёра, дырэкцыя фестывалю заканамерна выказала здагадку, што выніковы лагатып XXXII «Славянскага базару», хутчэй за ўсё, стане свайго роду адлюстраваннем і працягам адразу ўсіх праектаў-пераможцаў.
"СБ"



