У Віцебску Мікалай Шарснёў уручыў пашпарты таленавітым школьнікам у рамках акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!»

В Витебске Николай Шерстнёв вручил паспорта талантливым школьникам в рамках акции «Мы – граждане Беларуси!»
У Дзень Канстытуцыі ў рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!» выдатнікі вучобы, актывісты і юныя спартсмены Віцебскай вобласці атрымалі пашпарты і памятныя падарункі.

У абласной філармоніі ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў уручыў пашпарты 17 адораным талентам рэгіёна.

– Такімі маладымі людзьмі можа ганарыцца не толькі Віцебшчына, але і ўся Беларусь, – сказаў Мікалай Мікалаевіч. – Гэтыя хлопцы поўныя энергіі і аптымізму, надзей і планаў, смела пераадольваюць любыя перашкоды, дасягаюць новых вышынь.

Як адзначыў у сваім выступленні старшыня Віцебскага гарсавета дэпутатаў Уладзімір Белявічус, характэрна, што лепшыя прадстаўнікі нашай моладзі атрымліваюць пашпарты ў дзень святкавання 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – Асноўнага закону, за літарай якога як найвышэйшая каштоўнасць дзяржавы і грамадства стаіць чалавек, яго правы і свабоды, гарантыі іх рэалізацыі.

З адказным выступленнем ад імя сваіх равеснікаў выступіў навучэнец гімназіі №1 Віцебска Арсеній Дудкін:

– Мы абяцаем выдатнай вучобай, карпатлівай працай і сваімі добрымі справамі праслаўляць малую радзіму, быць сапраўднымі гаспадарамі роднай зямлі і памятаць пра людзей, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць нашай дзяржавы. Гэты святочны дзень назаўжды застанецца ў памяці і нашых сэрцах.

За час правядзення акцыі ў Віцебскай вобласці пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь атрымалі больш за 380 маладых людзей.

"Віцебскія весці".