У Віцебску новыя суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва часцей з'яўляюцца ў сферы паслуг
Доля сферы услуг у структуры відаў дзейнасці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віцебска дасягнула 20%. Пра гэта паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму тыдню прадпрымальніцтва, намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Зінаіда Каралёва.
"Аналізуючы статыстыку, была прыемна здзіўлена. У папярэднія гады прадпрымальніцкі сектар - гэта суцэльны гандаль, а цяпер 20% - гэта паслугі. У бізнес прыходзяць творчыя людзі, у якіх новыя арыгінальныя ідэі. А ўвасобіць задумкі ў жыццё ініцыятыўным людзям дапамагаюць асацыяцыя прадпрымальнікаў, інкубатар малога прадпрымальніцтва і іншыя суб'екты інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва", - падкрэсліла Зінаіда Каралёва.
Што тычыцца іншых сфер, то гандаль займае 30%, вытворчая дзейнасць - 12%, транспартныя перавозкі - 8%, будаўніцтва - 6,5%. Зінаіда Каралёва падкрэсліла, што ў апошнія гады малы і сярэдні бізнес аказвае ўсё большы ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё Віцебска. Аб'ём прамысловай вытворчасці па сярэдніх і малых арганізацыях за 2014 год склаў каля 8,2% ад агульнага аб'ёму прамысловай вытворчасці па горадзе, выручка ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) была на ўзроўні 18,6%, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 7,7%.
"У бягучым годзе імкнёмся захаваць дасягнуты ўзровень. Гэта не проста - год складаны, крызісны, і толькі сумеснай зацікаўленай працай бізнесу і ўлады дазволіць захаваць станоўчыя тэндэнцыі развіцця", - адзначыла намеснік старшыні гарвыканкама. Яна дадала, што гарвыканкам пастаянна супрацоўнічае з усімі структурамі па развіцці прадпрымальніцтва. За студзень-верасень бягучага года ў Віцебску створана 2 тыс. 139 новых працоўных месцаў, у тым ліку суб'ектамі малога прадпрымальніцтва - 951, індывідуальнымі прадпрымальнікамі - 1 тыс. 188, для арганізацыі прадпрымальніцкай і рамеснай дзейнасці выдзелена 43 субсідыі на суму больш Br700 млн.
У якасці прыкладаў эфектыўнай дзейнасці суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва былі названы арганізацыі ТАА "Дыполь", ТАА НПЦ "Еўрапрыбор", ААТ "Галс Оптыкс", ПП "Новы век спрынг", ТАА "Часпром", ТАА "Гацеяфарм", СЗАТ "Віцебскі машынабудаўнічы завод "Ноўмаш" і інш.
Алена Ціханава, БЕЛТА.