У Віцебску абвешчаны збор грошай на помнік Давіду Сімановічу

В Витебске объявлен сбор денег на памятник Давиду Симановичу

Збор ахвяраванняў на выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі і надмагільнага помніка вядомаму беларускаму літаратару і грамадскаму дзеячу Давіду Сімановічу абвешчаны ў Віцебску. Пра гэта ў сваім Facebook напісаў пісьменнік і журналіст Аркадзь Шульман.

Мяркуецца, што мемарыяльную дошку ўсталююць на доме № 53 па вуліцы Леніна ў Віцебску, дзе жыў Давід Сімановіч. Ён пайшоў з жыцця 9 мая 2014 года.

Аркадзь Шульман паведамляе, што гарадскія ўлады далі згоду на ўстаноўку памятнай дошкі.

Рэквізіты дабрачыннага рахунку:

ААТ "Беларусбанк", аддзяленне банка філіял 200/85,

рахунак дабрачынны, прэфікс 9004, № рахунку 000007.

Адкрыты на імя Шмерлінга М. М.

У выставачнай зале культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" (вуліца Чайкоўскага, 3) 4 чэрвеня адбудзецца вечар, прысвечаны памяці Давіда Сімановіча. Пачатак а 16.00.