У Віцебску абнавілі абласную і гарадскую Дошкі гонару. Пераможцаў спаборніцтва павіншаваў кіраўнік вобласці Аляксандр Субоцін

Сімволічна, што гэта адбываецца на плошчы Перамогі абласнога цэнтра. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і партызаны выкавалі Перамогу ў ваеннае ліхалецце, а сёння нашы сучаснікі сваёй працай ствараюць аснову стабільнасці, эканамічнага дабрабыту. Сувязь пакаленняў непарушная.

Віншуючы пераможцаў сацспаборніцтваў у 2021 годзе, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што стала традыцыяй напярэдадні Першамая ўшаноўваць тых, хто сваёй працай робіць наша жыццё лепшым, хто з'яўляецца гарантам дабрабыту. На фоне няпростых эканамічных умоў мінулага года вобласць забяспечыла рост прамысловай вытворчасці, рознічнага тавараабароту, экспарту тавараў і паслуг. Пабудавана 332 тыс. кв. м жылля, у тым ліку 140 тыс. кв. м з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі.

У цэлым усе галіны паўночнага рэгіёну Беларусі ў 2021 годзе спрацавалі з чыстым прыбыткам, станоўчай рэнтабельнасцю продажаў. Тавары прыдзвінскіх прадпрыемстваў пастаўляюцца ў 64 краіны свету. Запушчаны 370 новых прадпрыемстваў, з іх трэць – у вытворчай сферы.

Ёсць поспехі ў будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, транспарце, адукацыі, ахове здароўя, культуры, спорце. Заслужаных калектываў і аўтарытэтных людзей у нас нямала, падкрэсліў Аляксандр Субоцін. Сёння адзначаны тыя, хто дасягнуў найбольш пераканаўчых вынікаў і, не спыняючыся на дасягнутым, ідзе далей наперад.

На Дошку гонару вобласці занесены Віцебск, Аршанскі і Полацкі раёны.

Віцебск – найбуйнейшы прамысловы цэнтр Віцебшчыны, дзе фарміруецца каля 30% абласных аб'ёмаў прамысловай вытворчасці і 41,7% – выручкі. Забяспечаны тэмпы росту прамысловай вытворчасці (103,5%), рознічнага тавараабароту (102,6%), экспарту тавараў і паслуг (137,2% і 121,3% адпаведна). Сярод сацыяльных праектаў, рэалізаваных у абласным цэнтры, такія аб'екты, як гандлёва-спартыўны цэнтр на праспекце Будаўнікоў, крама «Мацярык», завершаны рэканструкцыя вул. Гагарына, рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў на праспекце Фрунзе і інш.

У Аршанскім раёне паказчыкі па прамысловай вытворчасці забяспечаны вышэй за сярэднія абласныя. Пабудавана амаль 31 тыс. кв. м жылля, для шматдзетных сем'яў – 218 кватэр. Вялікае будаўніцтва разгарнулася ў жывёлагадоўлі. Запрацавала МТФ на дзве тысячы галоў паблізу вёскі Чурылава. Завяршаецца будаўніцтва цэха забою і перапрацоўкі свіней і буйной рагатай жывёлы на Аршанскім мясакансервавым камбінаце. Узводзіцца рэпрадуктар на 5 тыс. галоў свінаматак з камбікормавым цэхам паблізу вёскі Гараны і інш.

Успешна развіваецца Полацкі раён дзякуючы такім гігантам прамысловасці, як ААТ «Полацк-Шкловалакно», Полацкі малочны камбінат, ТАА «ПОЛСКА-КлАСС» і інш., дзе рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты па тэхнічнай мадэрнізацыі і пераўзбраенні.

Не менш насычаным абяцае стаць і бягучы год. Працягваецца рэалізацыя праектаў па стварэнні заводаў па перапрацоўцы драўніны (ТАА «ВГМ ВудАрт», «Акітама»), будаўніцтве цыфравізаванага завода па вытворчасці інавацыйных ветпрэпаратаў ТАА «Белкаролін», мадэрнізацыі установак у ААТ «Нафтан», будаўніцтве новых цэхаў і ферм Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, распрацоўцы і асваенні інавацыйных тэхналогій у вытворчасці абутку СТАА «Белвест», мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната.

Сярод прамысловых прадпрыемстваў, занесеных на Дошку гонару Віцебскай вобласці, – ААТ «Даламіт», «Полацк-Шкловалакно», ТАА «КімаБел», «Юджэн», ЧПТУП «Полімерканструкцыя», СТАА «Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел». Сярод сельскагаспадарчых арганізацый такой гонару ўдастоены ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», «Хатылы-Агра», у будаўніцтве – ААТ «Віцебскгандальбуд», інстытут «Віцебскграмадзянпраект», у сферы гандлю і электрасувязі – ААТ «Веста», Віцебскі філіял РУП «Белтэлекам», у адукацыі – СШ №12 г. Віцебска, у ахове здароўя, спорце і культуры – Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца, Віцебская спецыялізаваная ДЮСШ алімпійскага рэзерву №1, абласная бібліятэка імя У. Леніна, у сферы паслуг – ААТ «Мір паслуг Плюс».

Сярод прадпрыемстваў і арганізацый горада вызначаны 17 пераможцаў спаборніцтва. На Дошку гонару г. Віцебска занесены ў тым ліку Кастрычніцкі раён. Ганаровага звання ўдастоены ТАА «ПРА «Энергакамплект», ААТ «Віцебскі завод трактарных запасных частак», «Віцебскі завод электравымяральных прыбораў», ПРУП «Віцебскаблгаз», Віцебскі «Зелянбуд», філіял «Віцебскводтранс» прадпрыемства «Дняпро-Бугскі водны шлях», гімназія №2 г. Віцебска, спецыяльны дзіцячы сад №25 «Раднічок», Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж, Віцебскі дзяржаўны медуніверсітэт, Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка, Віцебскі абласны клінічны спецыялізаваны цэнтр, КУП «Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вечерний Витебск», Віцебскі хакейны клуб, Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву, дзіцячая школа мастацтваў №3 г. Віцебска «Маладзік».

"Віцебскія весці"