У Віцебску абсталявалі спецыяльную паласу для грамадскага транспарту
Навацыя ўведзена па ініцыятыве ўпраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. Арыенцірам паслужыў вопыт іншых гарадоў Беларусі і еўрапейскіх краін.
– Асобная паласа для грамадскага транспарту выдзяляецца для павелічэння эфектыўнасці дарожнага руху, – кажа начальнік аддзялення арганізацыі дарожнага руху ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Віктар Касянкоў. – Напрыклад, на ўчастку праспекта Фрунзе ад плошчы Свабоды да праспекта Люднікава крайняя правая занята, як правіла, прыпаркаванымі аўтамабілямі. І калі яны выязджаюць, грамадскі транспарт вымушаны перабудоўвацца, прытарможваць. Фактычна з трох палос на гэтым участку вольныя толькі дзве. Аўтобусам, тралейбусам і маршрутным таксі даводзіцца выязджаць на сярэднюю. Што стварае нязручнасці для агульнага патоку, зніжае бяспеку дарожнага руху.
Па словах суразмоўцы, на паласе для грамадскага транспарту забароненыя стаянка і рух іншых транспартных сродкаў, акрамя рэйсавых аўтобусаў, тралейбусаў і маршрутак. Кіроўцаў, якія ігнаруюць гэтае патрабаванне, ДАІ будзе штрафаваць на адну базавую велічыню (24,5 рублёў).
– Беспрэцэдэнтны рух па выдзеленай паласе дапаможа грамадскаму транспарту больш дакладна выконваць графікі руху, – падкрэслівае Віктар Уладзіміравіч. – У той жа час павялічваецца прапускная здольнасць дарогі, бо іншыя дзве паласы праспекта больш вольныя.
Праўда, некаторыя гараджане лічаць, што такая сітуацыя прывядзе да павелічэння аўтамабільных затораў. Віктар Касянкоў, наадварот, упэўнены, што дзякуючы навацыі заторы на дарогах скароцяцца.
– Як паказвае вопыт заходнееўрапейскіх гарадоў, наяўнасць падобных палос стымулюе гараджан адмаўляцца ад паездак на аўтамабілях і перасаджвацца на аўтобусы, тралейбусы і маршрутныя таксі, – разважае суразмоўца. – Бо чым эфектыўней працуе грамадскі транспарт, тым больш грамадзян ім карыстаюцца.
Між тым грамадскі транспарт на праспекце Фрунзе далёка не заўсёды ездзіць па «выдзеленцы», некаторыя кіроўцы тралейбусаў па звычцы выязджаюць на сярэднюю паласу.
– Так, яшчэ не ўсе звыклі да новаўвядзення, – адзначае Віктар Касенкаў. – Хоць перад яго ўкараненнем і ў аўтобусным парку №1 Віцебска, і ў трамвайна-тралейбусным упраўленні, і ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць перавозкі на маршрутных таксі, мы сустракаліся з адміністрацыяй і расказалі ім пра спецполосу.
– У будучыні ў Віцебску могуць з'явіцца новыя выдзеленыя палосы для грамадскага транспарту?
– Мы будзем вывучаць, дзе іх варта рабіць, – кажа Віктар Уладзіміравіч. – Напрыклад, на вуліцы Леніна паміж плошчамі Свабоды і Перамогі вузкі ўчастак каля Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, усяго дзве паласы, таму там праблематычна ўвесці падобнае.