У Віцебску грамадскія арганізацыі правялі суботнік у пойме Віцьбы

В Витебске общественные организации провели субботник в пойме Витьбы
У Віцебску прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў 13 красавіка навялі парадак у пойме ракі Віцьба і прысвяцілі гэты суботнік Году малой радзімы.

Рашэнне арганізаваць суботнік па добраўпарадкаванні тэрыторый, навядзенні парадку на зямлі было прынята 5 красавіка на абласным каардынацыйным савеце грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый.

– Усе грамадскія арганізацыі з вялікім энтузіязмам успрынялі гэту ідэю і прыйшлі на суботнік у прыўзнятым настроі. Будзем удзельнічаць і ў рэспубліканскім 20 красавіка, – сказаў старшыня каардынацыйнага савета, старшыня абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерыян Мацкевіч.

У суботніку на Віцьбе ўдзельнічалі воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі БРСМ, Фонду міру, «Белай Русі», Беларускага саюза жанчын, ветэраны, члены ЛДПБ.

– Мы нядаўна ўступілі ў каардынацыйны савет грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. Стараемся актыўна ўдзельнічаць у добраўпарадкаванні. На суботніку 23 сакавіка ачысцілі 2 км дарогі па вул. Спартыўнай у Першамайскім раёне Віцебска. Акрамя гэтага прывялі ў парадак помнік віцебскім падпольшчыкам каля Смаленскага рынку. Усе нашы акцыі прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – распавёў старшыня абласной арганізацыі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Ігар Цеплякоў.

Добраўпарадкаваннем у гэты дзень займаліся не толькі тут. Члены Саюза афіцэраў і воіны-дэсантнікі – на тэрыторыі музея М. Шмырова, а другую частку набярэжнай Віцьбы прыбіраў «Зелянбуд». 20 красавіка ўся Беларусь выйдзе на рэспубліканскі суботник па навядзенні парадку на зямлі.

"Віцебскія весці".