У Віцебску абмеркавалі вынікі працы органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне

В Витебске обсудили итоги работы органов по труду, занятости и социальной защите
Старшыня камітэта Аляксандр Хрыстафораў далажыў аб выніках работы органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на пашыраным пасяджэнні калегіі профільнага камітэта.

Ён пачаў сваё выступленне з пытанняў занятасці, адзначыўшы, што станоўчая дынаміка ў шэрагу галін эканомікі і эфектыўная рэалізацыя дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» дазволілі знізіць колькасць зарэгістраваных беспрацоўных да 0,2 %.

– Па выніках мінулага года амаль 70 % беспрацоўных, якія да нас звярнуліся, былі працаўладкаваны, а гэта 16,8 тыс. чалавек, – агучыў факты Аляксандр Хрыстафораў. – На навучанне накіравалі 424 чалавекі, 125 атрымалі бязвыплатную субсідыю для арганізацыі ўласнай справы.

Асаблівую ўвагу надаюць грамадзянам, не здольным канкурыраваць на рынку працы, 1,5 тыс. з іх працаўладкавана. На асобным кантролі знаходзіцца забеспячэнне занятасці людзей з інваліднасцю.

Сітуацыя на рынку працы не такая вострая: вакансій маецца 11 тыс., а беспрацоўных зарэгістравана 798.

Вынікі работы сферы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, які прысутнічаў на пасяджэнні, ацаніў як добрыя.

– Але гэта не нагода расслабляцца, – папярэдзіў высокі госць. – Так, у вобласці зарэгістравана 11 тысяч вакансій і менш за 800 беспрацоўных. Але калі паглядзець на прапанаваныя суіскальнікам працоўныя месцы з пункту гледжання патэнцыяльнай заработнай платы, становіцца зразумела: вакансіі застаюцца не закрытымі, у тым ліку, і па прычыне невысокай зарплаты.

Намеснік міністра прапанаваў паразважаць аб тым, што на рынак працы ў цяперашні час выходзяць адукаваныя маладыя людзі з высокімі запытамі да арганізацыі працоўнага месца, прымяняемым на прадпрыемстве тэхналогіям і абсталяванню. Гэта значыць, у каго смартфон літаральна зросся з далонню, не хочуць вяртацца ў мінулае, працаваць на тэхнічна і маральна састарэлай энергаёмістай і малапрадукцыйнай тэхніцы. Таму прадпрыемствы і арганізацыі, зацікаўленыя ў сваім развіцці і амаладжэнні калектываў, павінны ісці ў нагу з часам.

У рэгіёне забяспечана станоўчая дынаміка росту заработнага платы, пры заданні падняць яе да 109,8% факт склаў 114,2 працэнта. Сярэдняя зарплата па вобласці ў 2022 годзе склалася ў памеры 1363 рублі. Але справядлівасці дзеля трэба сказаць, што рост інфляцыі перавысіў рост рэальнай зарплаты. Толькі ў другой палове года, калі было ўведзена рэгуляванне цэн, сітуацыю ўдалося стабілізаваць.

На калегіі закраналіся пытанні не толькі памеру зарплаты, але і яе своечасовай выплаты.

Не менш важны напрамак дзейнасці – мерапрыемствы па ахове працы. У гэтай частцы карысным практычным вопытам у рэжыме відэасувязі падзялілася начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Расонскага райвыканкама Марына Брыкса.

На Расоншчыне не зарэгістравана ніводнага выпадку вытворчага траўматызму, а ў вобласці – прафесійных захворванняў.

Аляксандр Хрыстафораў звярнуў увагу на тое, што ў рэгіёне развіваюць шматузроўневую пенсійную сістэму. Яна ўключае ў сябе пенсійнае забеспячэнне, прафесійнае пенсійнае страхаванне работнікаў, карпаратыўныя пенсійныя праграмы наймальнікаў, пенсійныя зберажэнні грамадзян. Неабходна больш актыўна працаваць з грамадзянамі пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту, тлумачачы ім перавагі дадатковай пенсіі.

– На ўліку знаходзіцца 327 тыс. атрымальнікаў пенсій і дапамог, – агучыў статыстыку дакладчык. – Выдаткі на выплату пенсій, дапамог і кампенсацый склалі 2,2 мільярда рублёў.

Віцебшчына заўсёды на вышыні ў частцы сацыяльнай падтрымкі пажылых людзей, грамадзян з інваліднасцю. Па водгуку Валерыя Кавальчука, яе нават можна лічыць «заканадаўцам мод» на ўсе новыя віды сацыяльных паслуг.

У мінулым годзе адкрылі 11 сацыяльных пунктаў у сельскай мясцовасці, тры аддзяленні тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. З 24 новых аб'ектаў сацабароны, што з'явіліся ў краіне ў 2022 годзе, 15 размешчаны ў Віцебскай вобласці. Усе людзі з інваліднасцю маюць магчымасць прайсці бясплатную рэабілітацыю і абілітацыю. Каля 7 тысяч інвалідаў атрымалі сродкі сацыяльнай рэабілітацыі.

У вобласці функцыянуе 15 дамоў-інтэрнатаў і 20 аддзяленняў кругласутачнага знаходжання, дзе пражывае звыш 4 тысяч чалавек. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы гэтых сацустаноў было выдзелена і асвоена больш за 4 мільёны рублёў.

У пачатку года ўсе структурныя падраздзяленні і ўстановы, падпарадкаваныя камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, працягваюць свае добрыя пачынанні. Аляксандр Хрыстафораў нацэліў іх на паслядоўную працу ў адпаведнасці з заканадаўствам і дзяржаўнымі праграмамі.

"Віцебскія весці"