У Віцебску адначасова запаляць агні на больш чым 60 навагодніх елках

В Витебске одновременно зажгут огни на более чем 60 новогодних елках

Больш за 60 навагодніх ёлак, размешчаных на цэнтральных вуліцах і буйных пляцоўках у мікрараёнах Віцебска, загараюцца святочнымі агнямі адначасова 17 снежня.

Уключэнне святочнай ілюмінацыі на ёлках у мікрараёнах горада будзе папярэднічаць шэсцю Дзядоў Марозаў і Снягурак і запальванню агнёў на галоўнай ёлцы вобласці на плошчы Перамогі.

Само шэсце сёлета перанеслі на больш позні час, каб як мага больш гараджан змаглі стаць гледачамі і ўдзельнікамі падзеі.

Паводле інфармацыі віцебскага КУП "Горсвет", на дадзены момант завяршаецца планавы рамонт ілюмінацыі, дадатковае ўпрыгожванне дрэў на цэнтральных вуліцах, каб 17 снежня ўвесь горад засвяціўся агнямі.

З гэтага ж дня пачнуцца культурныя і спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы і праграмы на ўсіх канцэртных, а таксама адкрытых пляцоўках, зонах адпачынку. Большасць з іх працягнуцца да 14 студзеня.

Сюрпрызам для юных гледачоў навагодняга інтэрактыўнага мюзікла і тэатралізаванай забаўляльнай праграмы "Незважайка. Прыгоды" стане лазернае шоў і шоў мыльных бурбалак.

Упершыню сёлета на цэнтральным адкрытым гарадскім катке каля Летняга амфітэатра таксама будзе ўстаноўлена ёлка і ўключана музычная лазерная падсветка.