У Віцебску вызначылі лаўрэатаў абласной прэміі імя Петруся Броўкі

Вызначаны лаўрэаты прэміі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ”Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі“ за 2019 год.

На атрыманне прэміі ў трох намінацыях прэтэндавала 15 аўтараў. Па рашэнні спецыяльна створанай камісіі прынята рашэнне аб прысуджэнні наступным лаўрэатам:

  • у намінацыі ”Проза (у тым ліку публіцыстыка і драматургія)“ – Валерыю Марчанку за кнігу ”Афган: разведка ВДВ у дзеянні“;
  • у намінацыі ”Паэзія“ – Надзеі Салодкой за кнігі вершаў ”Мір вашаму дому: выбранае“, ”Разноцветные ситцы“;
  • у намінацыі "Літаратура для дзяцей“ – Ірыне Багданавай за кнігі ”Нелянивая вакцина“, ”Мама с папой не стареют“, ”Дружба всем нужна всегда“, ”Если вместе улыбаться“ з серыі ”Наша дружная семья“.

Урачыстая цырымонія ўручэння прэмій адбудзецца 27 снежня 2019 года а 13.00 у канферэнц-зале Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна.

Фота з адкрытых крыніц, носіць ілюстрацыйны характар.