У Віцебску арганізавана праца трох часовых турысцка-інфармацыйных цэнтраў

В Витебске организована работа трех временных туристско-информационных центров
З 9 па 13 ліпеня ў Віцебску будзе арганізавана праца трох часовых турысцка-інфармацыйных цэнтраў. Яны размешчаны на пл. Свабоды, пляцоўках каля тэатра імя Я. Коласа і КЗ ”Віцебск“. Час працы: 10-00 - 20-00. У турысцка-інфармацыйных цэнтрах кожны ахвотны можа атрымаць неабходную інфармацыю аб славутасцях Віцебшчыны, удзельнічаць у экскурсійных праграмах, культурных і спартыўных мерапрыемствах.

З 9 па 13 ліпеня ў Віцебску будзе арганізавана праца трох часовых турысцка-інфармацыйных цэнтраў. Яны размешчаны на пл. Свабоды, пляцоўках каля тэатра імя Я. Коласа і КЗ ”Віцебск“. Час працы: 10-00 - 20-00.

У турысцка-інфармацыйных цэнтрах кожны ахвотны можа атрымаць неабходную інфармацыю аб славутасцях Віцебшчыны, удзельнічаць у экскурсійных праграмах, культурных і спартыўных мерапрыемствах.

11 ліпеня работнікі турцэнтраў – студэнты гістарычнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава правядуць бясплатныя экскурсіі па горадзе Віцебску ў рамках акцыі ”Любімаму гораду прысвячаецца…“:

10.00 – ”Таямніцы Віцебскіх мастоў“ (месца збору – турысцка-інфармацыйны цэнтр каля Канцартнай Залы ”Віцебск“)

14.00 – ”Жыццё і творчасць Ю.М. Пена“ (месца збору – турысцка-інфармацыйны цэнтр каля кафэ ”Гулівер“)

18.00 – ”Легенды горада над Дзвіной“ (месца збору – турысцка-інфармацыйны цэнтр на плошчы Свабоды).

9–13 ліпеня 2015 года будзе арганізавана выстава-прэзентацыя экспарцёраў турыстычных паслуг вобласці ”Віцебшчына турыстычная“ (месца правядзення – пляцоўка каля Канцартнай Залы ”Віцебск“), дзе свае турыстычныя магчымасці прадставяць турыстычныя арганізацыі вобласці (турфірмы, санаторыі, прыродаахоўныя ўстановы і аграэкасядзібы).