У Віцебску адкрыюць мэмарыяльную дошку ў гонар Марка Фрадкіна

В Витебске откроют мемориальную доску в честь Марка Фрадкина

У Віцебску ў межах свята горада будзе адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар народнага артыста СССР кампазітара Марка Фрадкіна, 100-годдзе якога адзначаецца сёлета.

Наш зямляк – аўтар многіх твораў, якія ўвайшлі ў залаты фонд песеннага мастацтва. Сярод іх – «На той вялікі шлях», якую шмат гадоў выконвала Клаўдзія Шульжэнка, адна з каронных песень Людмілы Зыкінай – «Цячэ рака Волга». Сваім «хросным бацькам» на эстрадзе лічыць Марка Фрадкіна Эдыта П'еха. Ансамбль «Самацветы» стаў вядомы дзякуючы яго хітам «Каля вёскі Крукава», «Павязу цябе ў тундру» і «Там, за аблокамі». У супрацоўніцтве з паэтам Яўгенам Далматоўскім кампазітар стварыў такія шлягеры, як «Мы жылі па суседстве», «За фабрычнай заставай», «А гады ляцяць», «Камсамольцы-добраахвотнікі».

«Мой родны Віцебск – стары горад. Я магу гаварыць пра яго бясконца, таму што горад юнацтва заўсёды любіш асаблівай, непераходнай любоўю», – пісаў Марк Фрадкін.

Устаноўка мемарыяльнай дошкі на будынку былога політэхнічнага тэхнікума (цяпер станкаінструментальнага каледжа), які ў свой час скончыў кампазітар, стане часткай юбілейных мерапрыемстваў. На «Славянскім базары ў Віцебску» нашаму земляку будзе прысвечаны канцэрт «Вярнуўся я на радзіму». У ім возьмуць удзел Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, Руслан Алехна, Ірына Дарафеева, Мікалай Скарыкаў, Анатоль Ярмоленка і ансамбль «Сябры», вакальная група «Чысты голас», Іосіф Кабзон, ВІА «Самацветы» і іншыя артысты.

Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці"