У Віцебску адкрылася рэгіянальная дырэкцыя ВТБ (Беларусь)

В Витебске открылась региональная дирекция ВТБ (Беларусь)
У Віцебску на Маскоўскім праспекце, 16 адкрылася рэгіянальная дырэкцыя ВТБ (Беларусь).

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця філіяла прынялі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнтаў, намеснік старшыні праўлення ВТБ (Беларусь) Вольга Атаповіч, дырэктар рэгіянальнай дырэкцыі банка Аляксандр Бестаеў, іншыя афіцыйныя асобы.

– Гэта важны для горада і вобласці аб'ект, паколькі гэта сусветна вядомы банк, які працуе ў многіх краінах, – падкрэсліў Уладзімір Цярэнтаў. – Мы зацікаўлены ў тым, каб была такая банкаўская ўстанова, якая будзе прыцягваць інвестыцыі для рэалізацыі інвестпраектаў. Не першы год працуе банк на тэрыторыі вобласці, і мы можам сказаць толькі словы падзякі ад прадстаўнікоў улады, тых юрыдычных асоб, якія з ім супрацоўнічаюць. Акрамя сваёй непасрэднай дзейнасці ВТБ (Беларусь) падтрымлівае розныя ініцыятывы, у тым ліку сацыяльныя праекты.

Банк пастаянна развівае рэгіянальную сетку, адзначыла Вольга Атаповіч. Вось і ў Віцебску офіс банка, які раней знаходзіўся па праспекце Фрунзе, вырас, пашырыліся паслугі, узнікла неабходнасць у змене статусу банкаўскай установы – з офіса ён ператварыўся ў рэгіянальную дырэкцыю і прапісаўся на Маскоўскім праспекце, 16. Рэгіянальная дырэкцыя ў цэнтры горада дазволіць падтрымліваць высокі ўзровень абслугоўвання жыхароў Віцебска і ўзмацніць кліенцкі сэрвіс для 2 тысяч карпаратыўных кліентаў з Віцебскай вобласці, колькасць якіх у мінулым годзе вырасла на 16 %. Насельніцтва і бізнес змогуць скарыстацца ў ім усімі банкаўскімі прадуктамі і паслугамі. Кампаніі і прадпрыемствы змогуць адкрыць тут рахунак у неабходнай валюце, аформіць дэпазіт, атрымаць крэдытнае фінансаванне, падключыць зарплатны праект. Таксама ў аддзяленні можна наладзіць доступ у інтэрнэт-банк для бізнесу і скарыстацца сэрвісам «Офіс у банку» для самастойнага кіравання фінансавымі інструментамі.

У новым аддзяленні фізічным асобам даступныя афармленне укладаў і крэдытаў, выпуск усіх відаў картак, плацяжы, абмен валюты, падключэнне страхавых прадуктаў. Спецыялісты банка гатовыя пракансультаваць кліентаў па выкарыстанні дыстанцыйных сэрвісаў для доступу да паслуг і рахункаў 24/7.


Аляксандр Бестаеў нагадаў, што толькі ў 2022 годзе віцебскае аддзяленне наведалі каля 100 тысяч кліентаў. Таму праз 12 гадоў пасля з'яўлення тут офіса ВТБ (Беларусь) пашырае прысутнасць у рэгіёне, адкрыўшы паўнавартасны філіял у абласным цэнтры.

Сёння ў рэспубліцы працуюць 5 рэгіянальных дырэкцый, 18 дадатковых офісаў і звыш 50 крэдытных цэнтраў банка ВТБ (Беларусь). У Віцебскай вобласці аддзяленні адкрыты ў Віцебску, Полацку і Оршы.

"Віцебскія весці"