У Віцебску адкрылася выстава-продаж тавараў з Паўднёва-Усходняй Азіі
У сталіцу Прыдзвіння з Індыі, Лівана, Пакістана прывезлі чай і каву, прыправы і спецыі, араматычныя алеі і пахошчы. Не абыдзецца без яркіх упрыгожанняў, цікавых прадметаў інтэр'ера, саляных лямпаў, сувеніраў і, вядома, прысмакаў. Адпаведную атмасферу дапамогуць стварыць прафесійныя танцоркі з Індыі, што стане своеасаблівым майстар-класам па танцах жывата для жыхарак абласнога цэнтра, якія захапляюцца гэтым відам харэаграфіі.
Выстава-продаж у КЗ «Віцебск» працягнецца да 4 снежня. Дзверы «усходняга базару» адкрыты з 8.00 да 20.00.
Вольга МАСЛОЎСКАЯ "ВР"