У Віцебску адкрылася выстава работ навучэнцаў і педагогаў дзіцячых мастацкіх школ «Палітра Прыдзвіння»
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі 23 студзеня адкрылася другая выстава лепшых творчых работ вучняў і педагогаў дзіцячых мастацкіх школ Беларусі, Латвіі, Украіны і Расіі па выніках пленэру "Палітра Прыдзвіння", прысвечанага І. Ф. Хруцкаму і ў сувязі з 205-годдзем з дня нараджэння мастака.
У 2009 годзе правядзенне пленэраў ініцыявала адміністрацыя Дзіцячай мастацкай школы ім. І. Хруцкага г. Наваполацка. За 6 гадоў правядзення пленэр набыў абласное значэнне.
Выстава працягнецца да 20 лютага 2015 года. Уваход - бясплатны.