У Віцебску адкрылася першае ў Беларусі кафэ-марожанае "Баскін Робінс"
У Віцебску 29 жнівня адкрылося першае ў Беларусі кафэ-марозіва вядомай міжнароднай сеткі «Баскін Робінс».
Установа размяшчаецца ў самым цэнтры Віцебску, на вуліцы Жэсткова, 7. Раней тут на працягу амаль 30 гадоў знаходзілася знакамітае віцебскае дзіцячае кафэ «Сонейка». Пачастункі, якія ў ім прапаноўвалі, добра памятае некалькі пакаленняў гараджан.
Франшызу «Баскін Робінс» на 10 гадоў набыло віцебскае ТАА «Арэна-піца». Да канца 2016 года кампанія плануе адкрыць у абласным цэнтры яшчэ два кафэ гэтага замежнага брэнда.
У новым кафэ два залы — агульны гандлёвы з асобнай зонай, дзе размяшчаюцца столікі, а таксама дзіцячы гульнявы.
Аснова асартыменту — марозіва, якое ў Віцебск прывозяць з маскоўскай фабрыкі «Баскін Робінс».