У Віцебску адкрыўся магазін Beltamozhservice

В Витебске открылся магазин Beltamozhservice
Гэта 25-ы аб'ект рознічнага гандлю найбуйнейшага ў Беларусі лагістычнага аператара з 20-гадовым вопытам работы і першы на тэрыторыі нашай вобласці.


– Дэвіз нашай кампаніі як буйнога спецыяльнага імпарцёра – «Цана, якасць і асартымент». Мы працуем з вытворцамі больш чым з 30 краін свету, адкуль завозім звыш 400 найменняў рознай прадукцыі. Закупляем яе наўпрост у заводаў-вытворцаў, дастаўляем сваім транспартам, растаможваем на ўласных складах. Усё гэта дазваляе прадаваць якасны прадукт па даступнай цане, – адзначыў генеральны дырэктар РУП «Белмытсервіс» Вадзім Бабарыкін.

Крама «прапісалася» ў ажыўленым раёне, на скрыжаванні вуліц Белабародава і Герцэна, побач з прыпынкам грамадскага транспарту і гандлёвымі цэнтрамі «Беларусь», «Гіпа», «Карона». Інтэр'ер выкананы ў каляровай гаме і стылістыцы brand book, гэта значыць адпавядае адзінаму графічнаму дызайну «Белмытсервіса», што робіць краму пазнавальным аб'ектам кампаніі з бездакорнай рэпутацыяй.

На паліцах прадстаўлены розныя маркі він і моцных спіртных напояў замежных вытворцаў, кава, цукеркі і марозіва, наборы посуду, нажы самелье, а таксама папулярныя цяпер экаўпакоўкі: драўляныя скрыні і кошыкі з лазы.

– Для Віцебска новая крама – гэта не толькі аб'ект гандлю, але і працоўныя месцы. Людзі атрымалі добрую, высокааплачваную працу, – падкрэсліў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, які разам з кіраўніцтвам «Белмытсервіса» перарэзаў сімвалічную чырвоную стужку.

"Віцебскія весці".