У Віцебску адкрыўся сэрвісны цэнтр УП "Віцебскаблгаз"
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, кіраўнікі розных структурных падраздзяленняў аблвыканкама і "Віцебскаблгаза", іншыя ганаровыя госці.
Новаму сэрвіснаму цэнтру Мікалай Шарснёў даў высокую ацэнку: "Гэта запатрабаваны аб'ект, выкананы на годным узроўні". Па яго словах, у вобласці неабходна больш ствараць падобных аб'ектаў, дзе прадастаўляюцца якасныя паслугі. Кіраўнік вобласці акцэнтаваў увагу таксама на неабходнасці пераносу вопыту "Віцебскаблгаза" на сферу ЖКГ і іншыя галіны народнай гаспадаркі.
Падрабязна аб адкрытым аб'екце журналістам распавёў генеральны дырэктар прадпрыемства Пётр Шэршань. Сэрвісны цэнтр агульным коштам Br1,6 млн створаны з мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання насельніцтва Віцебска і Віцебскага раёна ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы №2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва". У яго функцыі ўваходзяць кансультаванне насельніцтва па ўсіх пытаннях, звязаных з дзейнасцю "Віцебскаблгаза", прыём плацяжоў, заявак і заяў, афармленне дакументаў.
Штат цэнтра сфарміраваны са спецыялістаў, якія раней ажыццяўлялі гэтыя функцыі ў структурных падраздзяленнях. "Гэта было нязручна як для супрацоўнікаў, так і для кліентаў, якім для вырашэння пытанняў даводзілася звяртацца па розных адрасах і тэлефонах. Цяпер дзейнічаюць адзіны гарадскі і мабільны нумары, а штат спецыялістаў зведзен разам ў адным месцы. Пры стварэнні цэнтра былі ўжыты інавацыйныя рашэнні і перадавыя тэхналогіі (інтэрактыўная інфармацыйная панэль, мабільны робат-прамоўтэр, электронная сістэма кіравання чаргой, раздзяленне службовых памяшканняў і кліент-офіса), што дазволіла зрабіць аб'ект камфортным для ўсіх: і кліентаў, і
супрацоўнікаў", - адзначыў Пётр Шэршань.Штомесяц ва УП "Віцебскаблгаз" ад жыхароў абласнога цэнтра і Віцебскага раёна паступае прыкладна 12 тыс. зваротаў, з іх 70% - тэлефонных, астатнія - асабістых. Таму адкрыццё сэрвіснага цэнтра з'яўляецца важнай падзеяй для насельніцтва, перакананы гендырэктар прадпрыемства. Пётр Шэршань таксама дадаў, што падобныя аб'екты раней былі адкрыты ў Полацку і Оршы, аднак віцебскі сэрвісны цэнтр значна пераўзыходзіць іх па сваім тэхнічным выкананні.
БЕЛТА. Фота БЕЛТА і "Віцебскія весці".