У Віцебску адкрылася спецыялізаваная зала цяжкай атлетыкі
Гэта стала цудоўным падарункам для штангістаў. У комплексе ёсць залы для размінкі і трэнажорная, якія абсталяваны сучасным абсталяваннем. Усё гэта ацаніў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, які прыняў удзел у мерапрыемстве адкрыцця спартыўнага аб'екта. Як вядома, кіраўнік вобласці сам займаецца дадзеным відам спорту: на нядаўнім спартыўна-турысцкім злёце супрацоўнікаў органаў дзяржаўнага кіравання ён перамог у жыме лежачы, падняўшы 160-кілаграмовы снарад. Мікалай Мікалаевіч з задавальненнем наведаў трэніравальную залу, якая дазваляе праводзіць зборы на ўзроўні нацыянальнай зборнай, пагутарыў са спартсменамі і аматарамі цяжкай атлетыкі ўсіх узростаў.
Высокі ўзровень трэніравальнай базы пацвердзілі прысутныя на адкрыцці беларускія алімпійцы: цяперашні трыумфатар – сярэбраны прызёр Алімпіяды-2016 у Рыа Вадзім Стральцоў і бронзавы прызёр Алімпійскіх Гульняў у Лондане, прадстаўніца Віцебшчыны Марына Шкерманкова. Цяжкая атлетыка ў Беларусі набірае абароты, што дэманструюць дасягненні нашых спартсменаў. Спецыялізаваная зала ў Віцебску будзе спрыяць новым перамогам і рэкордам. Пасадзейнічае і камплект штанг, які паднесла новаму аб'екту Рэспубліканская федэрацыя цяжкай атлетыкі.
Алесь Бынькоў. Фота Дзмітрыя Восіпава. «Віцебскія весці».