У Віцебску адкрыты помнік ганароваму грамадзяніну горада Леаніду Філіпенку

В Витебске открыт памятник почетному гражданину города Леониду Филиппенко

У Віцебску 26 чэрвеня адкрыты помнік Герою Савецкага Саюза, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, ганароваму грамадзяніну горада Леаніду Філіпенку.

Помнік устаноўлены на магіле Л. Філіпенкі на могілках Копці пад Віцебскам.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мемарыяла прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, дачка Леаніда Філіпенкі Святлана Гаранічава, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, работнікі ААТ "КІМ", дзе працаваў ветэран, прадстаўнікі грамадскасці.

Аўтары помніка - віцебскія скульптары Аляксандр Гваздзікаў і Іван Казак.