У Віцебску адкрываецца выстава дзіцячай творчасці “Казкі Раства”

В Витебске открывается выставка детского творчества “Казкі Раства”

Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» запрашае на выставу дзіцячай творчасці “Казкі Раства”, якая пройдзе з 19 снежня па 20 студзеня. Адкрыццё 19 снежня а 16.00.

“Казкі Раства” – так называецца выстава, якая традыцыйна праходзіць напярэдадні Каляд і Новага года ў Культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна».

На выставе прадстаўлены работы ўстаноў дадатковай адукацыі, гімназій, сярэдніх школ і школ мастацтваў горада Віцебска і Полацкага раёна.

Дадзеная выстава – гэта сапраўдны карагод навагодніх вобразаў, які аб'яднаў у адно святочныя фантазіі аўтараў – дзяцей і іх педагогаў, якія жадаюць зрабіць свет вакол сябе прыгажэйшым, дабрэйшым і радаснейшым.

Выстава “Казкі Раства” даставіць навакольным радасць сустрэчы з рукатворнай прыгажосцю. Работы, зробленыя сваімі рукамі – гэта сапраўднае цуд, сапраўдная казка, тым больш перад Калядамі і Новым годам.