У Віцебску адкрываюць новую кансультатыўную паліклініку для дзяцей

В Витебске открывают новую консультативную поликлинику для детей
У Віцебску адкрываюць новую кансультатыўную паліклініку для дзяцей. Яна размясцілася на базе першага і пакуль адзінага ў краіне абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра, які быў утвораны тут два гады таму.



За гэты час незвычайны для айчыннай аховы здароўя магутны інтэграваны цэнтр дзіцячага здароўя, у склад якога ўвайшлі клінічная бальніца, 6 гарадскіх дзіцячых паліклінік, абласная кансультатыўная паліклініка і дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы лагер «Вясёлка» ў Лёзненскім раёне, ужо адзначыў некалькі знамянальных дат. 


Тут здадзены ў эксплуатацыю вялікі трохпавярховы тэрапеўтычны корпус, новая малочная кухня са складаным электратэхнічным абсталяваннем – яна індывідуальна забяспечвае спецыяльным харчаваннем усіх малых ва ўзросце да года, а таксама пацыентаў рэанімацыі. За два гады існавання цэнтра тут рэканструявалі і адрамантавалі восем карпусоў і аддзяленняў. Больш стала аперацыйных і прыёмных блокаў, што дазволіла асвоіць і паставіць на паток складаныя высокатэхналагічныя аперацыі, у тым ліку і нейрахірургічнага профілю – пры прыроджаных заганах і родавых траўмах. У мадэрнізацыю і аснашчэнне першага ў краіне цэнтра дзіцячага здароўя за гэты час укладзена звыш 2,5 мільёна рублёў. Вялікая частка гэтай сумы выдзелена па абласной інвестыцыйнай праграме, а астатнія грошы медыкі зарабілі і зэканомілі самі.


У новай кансультатыўнай паліклініцы зараз штодня прымаюць каля 300 малых з усіх рэгіёнаў вобласці. Акрамя досве дных урачоў-педыятраў тут працуюць каля 20 вузкіх спецыялістаў. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзеркач напярэдадні цырымоніі ўрачыстага наваселля агучыў: чарада прыемных святаў працягнецца – ужо будуецца новая амбулаторыя для дзетак у віцебскім мікрараёне Білева, а на базе абласной клінічнай бальніцы будуць адрамантаваны яшчэ 3 аддзяленні і

лабараторны блок. Тут жа з'явіцца і ўласнае амбулаторна-стаматалагічнае падраздзяленне, дзе дзеткі без страху змогуць лячыць зубы пад наркозам. 


Алена Бегунова, «СБ». Фота аўтара.